/ Архіў / Фестываль агню «Фенікс фаер-фэст»

Фестываль агню «Фенікс фаер-фэст»

19 мая 2018 гада ў рамках культурна-турыстычнага праекта “Замкавы гасцінец” у старажытных сценах Лідскага замка адбудзецца фестываль агню «Фенікс фаер-фэст»

У праграме:

* «Фенікс фаер фэст» – гэта відовішчныя выступленні тэатраў агню і сольных артыстаў; 80 удзельнікаў – таленавітых майстроў кантролю вогненнай стыхіі, збяруцца разам, каб падарыць гледачам гарачае шоу, напоўненае святлом і невычэрпнай энергіяй!

* Разнастайны агністы рэквізіт: вогненныя шары, вяроўкі, вееры і мноства самых неймаверных сродкаў утаймавання агню будуць задзейнічаны ў вогненных пэрформансах і пастаноўках.

* Двухкратны рэкардсмен «Кнігі рэкордаў Гінэса» – вядомы брызер Зерг прадэманструе майстэрства выдыхання агню і падорыць вострыя адчуванні!

* Відовішчныя нумары з жывым агнём і светлавымі эфектамі будуць дапоўнены фінальным піратэхнічным шоу!

* Жывая музыка на фестывалі агню будзе прадстаўлена выступленнем гасцей з Мінска: поп-рок гуртоў «Без паники» і «Чип и Дейл»!

Запрашаем усіх убачыць унікальнае вогненна-піратэхнічнае прадстаўленне, напоўненае непаўторнай атмасферай і невычэрпнай энергіяй жывога агню!

Пачатак фестывалю: 19 мая 2018 г. у 20:00.

Заканчэнне фестывалю: 19 мая 2018 г. у 23:30.

Кошт квіткоў:

* дарослы -11 руб.;

* студэнцкі – 8 руб.;

* школьны – 6 руб.;

* дашкольнікам – бясплатна

Тэлефон для даведак:

+375 (15) 460-62-60;

+375 (29) 343-47-73.