Увага! Увага!
Лідскі гісторыка-мастацкі музей запрашае гасцей і жыхароў горада і раёна прыняць удзел у міжнароднай акцыі “Дзень сэлфі ў музеі” #MuseumSelfie, #lixmuseum.
Слова selfie (ад англ. self — сам) упершыню з’явілася ў 2002 годзе на аўстралійскім форуме як назва здымкаў саміх сябе на смартфоны або фотакамеры. У апошні час сэлфі пазапаўнялі сацсеткі, нават папа рымскі Францішак выкладвае сэлфі з наведвальнікамі Ватыкана. А само слова selfie за дзесяць гадоў стала настолькі папулярным, што ў 2013 годзе было прызнана Оксфардскім слоўнікам англійскай мовы словам года.
Цікава, што родапачынальніцай Дня музейнага сэлфі называюць звычайную маці з Лондана па імяні Мар Дыксан. Яна вядзе сайт аб музеях і мастацтве, а вялікі забег па музеях зладзіла два гады таму разам са сваёй дачкой. Здымкі набылі поспех і натхнілі паслядоўнікаў.
Трэба зазначыць, што ініцыятар акцыі – Міжнародны музейны праект «Culture Themes». Упершыню акцыя прайшла ў 2014 годзе пад лозунгам Нацыянальнага музея ў Кабуле: “Нацыя жыве, пакуль жыве культура” і прапанаваў інтэрнэт-карыстальнікам зладзіць своеасаблівы флэш-моб, выклаўшы ў сацыяльныя сеткі свае фатаграфіі на фоне музейных экспанатаў.
На гэтую думку групу падштурхнулі шматлікія аўтапартрэты з пудзілам маржа, выстаўленым у музеі Харнімана (Лондан). Справа ў тым, што лонданскі таксідэрміст — набіўшчык пудзілаў — дакладна не ведаў, як павінна выглядаць гэта жывёла, таму набіў пудзіла настолькі шчыльна, што морж застаўся без уласцівых гэтаму млекакормячаму глыбокіх зморшчын. У 1893 годзе пудзіла трапіла ў калекцыю музея Харнімана, дзе і знаходзіцца да гэтага часу і з’яўляецца гонарам музея.
Некаторыя затрывожыліся, што мастацтва стала фонам для фатаграфавання, але ў флэшмоба – іншая мэта: папулярызаваць музеі. У 2018 годзе да гэтай мэты далучыўся Лідскі гісторыка-мастацкі музей.
Дадзеная акцыя ставіць перад сабою мэту каб прывабіць увагу да музеяў і ўключыць іх у сучаснае інфармацыйнае асяроддзе. Менавіта пагэтаму калектыў Лідскага гісторыка-мастацкага музея заклікае зарадзіць перад прыходам на выставачныя залы і іх экспазіцыі свой мабільны тэлефон і прыхапіць з сабой палку для селфі.
Што ж, для таго, каб прыняць удзел у акцыі, неабходна 18 студзеня 2018 года зрабіць сэлфі на фоне любога спадабаўшагася экспаната або будынка Лідскага гісторыка-мастацкага музея і размясціць на сваіх старонках у Facebook, Вконтакте, Одноклассники, Instagram, с хештэгамі #MuseumSelfie, #MuseumSelfie2018, #lixmuseum, а таксама ў альбоме “Селфи в музее 2018 #lixmuseum у нашых групах.
Застаецца падзяліцца некаторымі парадамі для ўдзельнікаў акцыі ад Лідскага гісторыка-мастацкага музея:
- У зале пастаяннай экспазіцыі “Сучаснае мастацтва краю” на фатаграфіі пацешна глядзяцца імітацыі выглядаў статуй, а таксама карціны з пэўнымі выявамі. Падыдзіце бліжэй і пераканайцеся, што задуманы вамі вобраз скапіруецца дакладна.
- Фатаграфуючыся з аб’ектам, пераканайцеся, што ён сапраўды трапіў у кадр, і вы яго не затуляеце.
- Сэлфі – гэта важна, але не перашкаджайце іншым наведвальнікам.
- Калі ў зале пастаяннай экспазіцыі “Прырода Лідчыны” фатаграфуецеся, да прыкладу, з пудзілам жывёлы або птушкі, правярайце, што на здымку яно выразна праглядваецца і адпавядае вашай задуме, інакш жарт не спрацуе.
- Калі прымяраеце касцюм у інтэрактыўнай зоне – апранайце адначасова толькі адзін, не сыходзьце з розуму.
- Выкарыстоўваеце інтэрактыўныя пляцоўкі.
І так, наведайце Лідскі гісторыка-мастацкі музей 18 студзеня і выкладвайце свае фотаздымкі ў сацсеткі, але пры гэтым, абавязкова суправаджаючы фота хештэгамі #MuseumSelfie и #lixmuseum.
Увага! Пры фатаграфаванні на фоне экспанатаў дазваляецца карыстацца ўспышкай.
Па падвядзенні вынікаў аўтары самых цікавых здымкаў атрымаюць абанемент на наведванне ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” на працягу 2018 года.