/ Навіны / Час прывёў на Парнас

Час прывёў на Парнас

“Час прывёў на Парнас” – пад такой назвай пачала працу выстаўка ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Лідчына – край, які стаў калыскай шматлікіх таленавітых пісьменнікаў. Да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў горадзе Лідзе 7 верасня, Дом Валянціна Таўлая і разгарнуў экспазіцыю.
Яе асновай служаць гадзіннікі з калекцыі музея і перададзеныя на часовае захоўванне ад лідскіх пісьменнікаў, кнігі, асабістыя рэчы, рукапісы, архіўныя матэрыялы пра лідскіх творцаў мастацкага слова.
Акрамя гэтага, на выстаўцы можна даведацца, як вызначалі Час нашы продкі, якія цікавосткі прымяняліся пры абуджэнні чалавека і г.д.
З экспазіцыяй ужо пазнаёміліся лідскія пісьменнікі. А Вы? Тады Вам да нас, у Дом Валянціна Таўлая, што па вуліцы Замкавая, 7, побач з Лідскім замкам!

Навуковы супрацоўнік Алесь Хітрун