/ Навіны / Чапуркін Мікалай Сцяпанавіч

Чапуркін Мікалай Сцяпанавіч

Мікалай Сцяпанавіч Чапуркін  – былы камандзір 5-ай гвардзейскай кавалерыйскай  дывізіі,  генерал-маёр, удзельнік вызваленння Ліды.

Нарадзіўся Мікалай Сцяпанавіч 25 снежня 1902 года на хутары Верхне-Чырскім Данской (цяпер Растоўскай) вобласці ў сям’і беднага казака.

Удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войн.

Сямнаццацігадовым юнаком у кастрычніку 1919 г. уступіў у Чырвоную Армію. У гады грамадзянскай вайны, будучы радавым салдатам, не раз вызначаўся ў бітвах. Цвёрдасць духа, арганізатарскі талент, уменне асабістым прыкладам натхняць людзей узвышалі юнака ў вачах баявых таварышаў. Хутка Мікалай Чапуркін стаў палітруком эскадрона. Змагаўся з войскамі Дзянікіна на Доне і Кубані, удзельнічаў у ліквідацыі войск Урангеля ў Крыме. У баях з Урангелям быў паранены. У 1936 г. скончыў Ваенную Акадэмію імя Фрунзэ.

З 1938 па 1941 гг. – начальнік штаба кавалерыйскай дывізіі У перыяд Вялікай Айчыннай вайны – камандзір 5-ай гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі. З гэтай дывізіяй прайшоў ад першага да апошняга дня вайны. У канцы вайны – гэта 5 гвардзейская Гродзенская (1944) – Таненбергская (1945) ордэнаў Леніна, Суворава і Чырвонага Сцяга кавалерыйская дывізія імя Катоўскага. Дывізія пачала вайну на поўнач ад Львова ў складзе войскаў Паўднёва-Заходняга фронту, прыкрывала Кіеўскі напрамак, а ў далейшым вяла баі на межах Дняпра і Харкаўскім кірунку. У снежні 1941 г. за гераічны ўдзел у баях пад Масквой дывізіі было прысвоена званне гвардзейскай. Затым бітва пад Сталінградам, удзел у вызваленні Сталінградскай і Растоўскай абласцей, Смаленска і Смаленскай вобласці. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі (гарадоў Маладзечна, Ліда, Гродна), Усходняй Прусіі, Памераніі, скончыў вайну на Эльбе. Генерал-маёр з вясны 1943. У баях пад Гарадком Віцебскай вобласці у снежні 1943 г. быў цяжка паранены, але пасля лячанне вярнуўся ў строй. Узнагароджаны 11 ардэнамі: ордэн Леніна, чатырма – Чырвонага Сцяга, ардэнамі Суворава ІІ ступені, Кутузава ІІ ступені, Багдана Хмяльніцкага ІІ ступені, Чырвонай Зоркі, дзвюма Айчыннай вайны I ступені і медалямі. Узнагароджаны таксама ордэнамі і медалямі іншых дзяржаў.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны служыў у Прыкарпацкай ваенннай акрузе, чатыры гады камандаваў механізаванай дывізіяй, скончыў Вышэйшую Ваенную Акадэмію (1950), працаваў у Міністэрстве абароны СССР.  Начальнік штаба войска перад пенсіяй. У 1960 г. звольнены ў запас. Мікалай Сцяпанавіч актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі. Ён з’яўляўся членам ваенна-навуковага таварыства пры акружным Доме афіцэраў г. Растова. Памёр 16 кастрычніка 1989 года. Пахаваны ў Растове.

Звання “Ганаровы грамадзянін горада Ліды” ўдастоены  ў 1965 годзе.

Прыязжаў у наш горад на Дні Перамогі. Вёў перапіску з супрацоўнікамі музея. У фондах музея захоўваюцца яго успаміны, фотаздымкі.

Былы камандзір 5-ай гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі  генерал-маёр М. С. Чапуркін успамінае: «…мы… получили приказ командующего фронтом наступать вдоль железной дороги Молодечно – Лида. Выполняя поставленную задачу, наш корпус перешел к преследованию отходящих частей противника в составе остатков 260 пехотной дивизии, усиленных отдельными батальонами, танками, самоходными орудиями, а также 170 пехотной дивизии, переброшенной из района Нарвы с задачей прикрыть отход разбитых частей в направлении Вильнюс, Лида. При поддержке фронтовой авиации части противника были разбиты. На главном направлении, на г. Лиду наступала 5-ая гв. кавдивизия, имея в авангарде 17 гв. кавполк под командованием подполковника Шевченко. Это его полк первым, не дав опомниться врагу, ворвался в город. В обход города справа наступал авангардный 86-ой кавполк  под командованием подполковника Труханова, и слева 23 гв. кавполк подполковника  Бондаря. Когда мы в первой половине дня с командиром корпуса генералом Осликовским подъехали к Лиде, то бой шел еще в центре города, горела станция и тут на левый фланг Шевченко была предпринята сильная контратака. Но вскоре и она была с успехом отражена 17 гв. кавполком и подошедшим слева полком Бондаря. Таким образом, при овладении гор. Лида, корпус, преследуя противника, последовательно разгромил подходящие резервы и после короткого артиллерийского налета, в ожесточенных уличных боях овладел городом, не дав возможности отступающим войскам противника использовать его укрепления и заграждения». (Фонд 56, оп.1, д.1)