Міжнародны дзень музейнага сэлф

З 2014 года ў трэцюю сераду студзеня з мэтай папулярызацыі музеяў, мастацтва і культурнай спадчыны праходзіць акцыя #MuseumSelfieDay. 20 студзеня 2021 года Лідскі гісторыка-мастацкі музей далучыўся да міжнароднай акцыі і правёў сярод сваіх наведвальнікаў конкурс музейнага сэлфі. Удзельнікі конкурсу з 20 да 24 студзеня павінны былі размясціць на сваёй старонцы ў сацсетках сэлфі ў музеі, … Read more

Квэст “21 таямніца Лідскага замка”

Квэст “21 таямніца Лідскага замка” праходзіць пад дэвізам “Легенды спараджаюць таямніцы, а таямніцы спараджаюць легенды….”. Квэст дае магчымасць наведвальнікам сабраць волю ў кулак і дайсці да канца, разабрацца ва ўсіх загадках і таямніцах, пра якія маўчаць старажытныя сцены Лідскага замка. Кошт: – дарослы – 9,00 руб.; – студэнцкі – 7,00 руб.; – школьны – 5,00 … Read more

Музейныя зімнікі ў Доме Таўлая з настаяцелем храма Усіх Святых протаіерэем Уладзімірам Яромічам

Чарговае мерапрыемства з цыкла музейных зімнікаў “ЗаВАЛІнкі на ЗамКАВАЙ,7” зноў сабрала творчых, зацікаўленых людзей. У Доме Таўлая, а менавіта ў мемарыяльным пакоі паэта, загучалі жывыя галасы як і пры жыцці самога гаспадара – Валянціна Таўлая. Нагадаю, што ў свой час (з 1939 па 1941 гады) тут, у гэтым доме збіраліся яго калегі па працы, паэты, … Read more

“Песня вякоў на полі льняным”

На музейна-педагагічным занятку “Песні вякоў на полі льняным” вы папоўніце багаж ведаў аб вырошчванні беларусамі лёну, прыкметах, павер’ях і традыцыях, якімі кіраваліся сяляне падчас сяўбы, збору ўраджаю. Пабачыце і нават патрымаеце ў руках прылады, якімі карысталіся продкі для атрымання валакна, трапання, часання, рыхтавання пражы. І не толькі! Вы самі зможаце стаць удзельнікамі працэсу пераўтварэння сцябла … Read more

“Ой, ладачкі-ладачкі, надышлі Калядачкі!”

“Ой, ладачкі-ладачкі, надышлі Калядачкі!” Музейна-педагагічны занятак  “ На свята Каляды” ў самым разгары!!! Чакаем усіх зацікаўленых! Тэлефануйце зараня! #На #свята #Каляды  #Згадкіз #беларускай #хаткі #Песнівякоўнаполі #льняным #Таямніцы #хлеба #Падарожжа #ўчасе

Музейны дыялог “На варце Радзімы”

18 снежня на базе выстаўкі «Надзейны шчыт краіны» прайшоў музейны дыялог «На варце Радзімы», прысвечаны 61-ай гадавіне стварэння РВСН і 60-годдзю 49-ай ракетнай дывізіі. Ветэраны-ракетчыкі вялі актыўны дыялог аб патрыятычным выхаванні моладзі, аб супрацоўніцтве з рознымі ветэранскімі арганізацыямі Лідчыны. За актыўную дзейнасць шматлікія ветэраны былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі. Старшыня ветэранскай арганізацыі «Ракетчык» Кірычэнка І.В. уручыў … Read more

Яны кіруюць светам

19 снежня ў 14.00 у канферэнц-залі Лідскага замка адкрыецца выстава «Яны кіруюць светам. Гісторыя нашых грошай у манетах і банкнотах». На экспазіцыі прадстаўлены рэдкія грашовыя знакі, пачынаючы з манет Старажытнай Русі і заканчваючы грашыма постсавецкага перыяду – усяго больш за 1,5 тысячы ўнікальных экспанатаў. Наведаць выставу можна будзе да 18 красавіка 2021 г. Кошт уваходнага … Read more

Цёплыя сустрэчы…

На двары восень. Пахмурна, дажджыцца. А ў час нашага “Падарожжа па восеньскім народным календары” цёпла, утульна і сонечна ад шчырасці пачуццяў вучняў 8 класа СШ № 11 і іх класнага кіраўніка Наталлі Анашкевіч. Даведваліся, з якога часу па народным календары пракладвала сабе дарожку восень, якія этапы працы пераважалі ў гэты перыяд, якімі дарамі прыроды і … Read more

Падарожжа ў часе

Увага! Увага! Увага! У нас зноў новая выстаўка! Адпраўляйцеся з намі ў “Падарожжа ў часе”! Вы акунецеся ў асаблівасці народнага календара ў прамежку восень-зіма, у быт і народную творчасць мінулага жыхароў нашага рэгіёна, пазнаёміцеся з этапамі паўсядзённай жаночай працы, з прадметамі, якія былі неад’емнай часткай як рамяства, так і звычайнага жыцця чалавека. Упэўнены, што ваш … Read more

“Падарожжа па восеньскім народным календары”

Паважаныя наведвальнікі! Запрашаем у своеасаблівае падарожжа па восеньскім народным календары. Яно пачынаецца ад першых асенінаў і паступова напаўняецца пахам воску, яблыкаў, хлеба з новага ўраджаю, водарам мелісы – услады сэрца, прыгажосцю ручнікоў , посцілак… І, канечне ж, на кожным этапе падарожжа, чалавек і яго праца, прадметы побыту, а таксама вераванні, традыцыі.