Музейна-педагагічны занятак «На свята Каляды»

У гадавым коле беларускага народнага календара адметнае месца займалі Каляды. Пачатак гэтага старажытнага свята супадаў з важнай прыроднай падзеяй: зімовым сонцастаяннем. Нябеснае свяціла паступова паварочвала на новае гадавое кола, і гэта быў (па ўяўленнях нашых продкаў) час нараджэння новага Сонца. У больш познія часы ў хрысціянскай традыцыі ў гэты перыяд пачало адзначацца адно з найважнейшых … Read more

Графік работы музея ў святочныя дні

Лідскі гісторыка-мастацкі музей віншуе ўсіх з надыходзячымі святамі! Звяртаем вашу ўвагу на графік работы ўстановы ў перадсвяточныя і святочныя дні. УВАГА: каса спыняе працу за паўгадзіны да закрыцця музея!  

“У бібліятэчны свет запрашае Паэт!”

9 снежня 130-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча адзначаюць хіба што ва ўсіх установах культуры Беларусі і за яе межамі, у прыватнасці, у бібліятэках, кнігарнях, музеях. Не прамінулі гэтую знакавую падзею ў гісторыі беларускай літаратуры і ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Падумалася, а якое дачыненне да Лідчыны мае Паэт? Мае. … Read more

Выстаўка «Лідскі замак вачыма археолагаў»

Выстаўка «Лідскі замак вачыма археолагаў» адкрылася на 6-м ярусе паўднёва-заходняй вежы Лідскага замка. На выстаўцы прадстаўлены дакументы, археалагічныя справаздачы, фатаграфіі і іншыя прадметы, якія расказваюць пра работу археолагаў і знаходкі ў Лідскім замку.

Выстаўка «З гісторыі цэглы»

У Лідскім замку адкрылася выстаўка старажытнай цэглы з уласнай калекцыі жыхара г. Ліды Аляксея Чысцякова. Пошукам цэглы калекцыянер займаецца па ўсёй тэрыторыі Беларусі, і на выставе можна убачыць экспанаты як айчыннай, так і замежнай вытворчасці перыяду XIV- XX стст.  

Прэзентацыя экспазіцыі-канцэпта «Мастак і яго майстэрня»

5 снежня 2021 г., да 90-годдзя з дня нараджэння Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастака па шкле Уладзіміра Сямёнавіча Мурахвера, у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі пройдзе прэзентацыя экспазіцыі-канцэпта «Мастак і яго майстэрня».

Міжнародны дзень акварэлі

А вы ведаеце, у назве якой фарбы прысутнічае вада? Правільна. У акварэлі. Гэта фарбы, асновай для якіх служаць растваральныя вадой рэчыва – клеі расліннага паходжання. Выкарыстанне акварэлі дазваляе дасягнуць эфекту лёгкасці выявы, плаўных пераходаў. І сёння, 23 лістапада, мы адзначаем Міжнародны дзень акварэлі. З’яўленне свята звязана з імем мексіканскага мастака Альфрэда Гуаці Роха. Менавіта ён … Read more

Атмасферна-этнаграфічная гасцёўня “Час. Традыцыі. Вобразы”

Атмасферна-этнаграфічная гасцёўня “Час. Традыцыі. Вобразы”, якая створана ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі, напоўнена цікавым унутраным зместам. Тут жыве памяць, плён працы і вынік намаганняў многіх пакаленняў нашых продкаў-землякоў. За кожным прадметам – дзейнасць розуму чалавека, талент яго рук, паўсядзённыя клопаты, перажыванні, адчуванне сувязі з навакольным асяроддзем. Усё гэта разам у нашай гасцёўні стварае прадметна-вобразныя асацыяцыі колішняга … Read more

Супрацоўнікі музея ў Лідзе даследуюць і фіксуюць аўтэнтычныя традыцыі, гісторыю быту і прадметаў

“Лідская газета” раней адзначала, што, распрацоўваючы і праводзячы музейныя заняткі, прысвечаныя традыцыям беларускага народа, яго духоўнай і матэрыяльнай спадчыне, супрацоўнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея абапіраюцца ў асноўным на традыцыі, агульныя для ўсіх беларусаў. Аднак ім хацелася б, каб большая частка інфармацыі, выкарыстоўваемай на занятках, была звязана  з рэгіянальна-лакальнай культурай Лідчыны, ранейшага Лідскага павета. Хацелася б пашырыць … Read more

Альбом “Савецкае каляровае шкло. Савецкі мастак”

Штотыднёвыя бібліяграфічныя агляды. Выданне 1982 гада сёння, рэальна, ужо нідзе не купіш! Альбом “Савецкае каляровае шкло. Савецкі мастак”. Аўтар Алена Рачук напісала для гэтага выдання цудоўнае эсэ “Колер у мастацкім шкле” і зрабіла мастацтвазнаўчы аналіз твораў мастацкага шкла Ленінградскай, Маскоўскай, Украінскай, Беларускай і Прыбалтыйскай школ. Выданне, на мой погляд, з’яўляецца сапраўднай энцыклапедыяй аб шкляных прадпрыемствах, … Read more