Благавешчанне

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Благавешчанне (Дабравешчанне). За каталіцкім святам (25 сакавіка) замацавалася назва Звеставанне. Гэта адно з шаноўных нерухомых двунадзясятых свят у гадавым коле жыцця нашых продкаў. Як сведчыць Біблія, у гэты дзень архангел Гаўрыіл, благавеснік Таямніц Божых, паведаміў Дзеве Марыі пра непарочнае зачацце боскага немаўляці. Ужо зыходзячы з самой назвы, свята прызвана рабіць добрыя … Read more

Міжнародны дзень наладчыкаў фартэпіяна

Міжнародны дзень наладчыкаў фартэпіяна адзначаюць 4 красавіка. Адным з апошніх паступленняў у музейную калекцыю “Музычныя інструменты” Лідскага музея стала піяніна “C. M. Schröder”. Прадпрыемства па вытворчасці фартэпіяна “C. M. Schröder” было заснавана ў 1816 годзе і размяшчалася ў Санкт-Пецярбурзе. Фабрыка гэтая належала цэламу пакаленню майстроў, а яе заснавальнік – Ян Шродэр – быў выхадцам з … Read more

Музейна-педагагічны занятак «Ад Вербніцы да Вялікадня»

Не за гарамі святы Вербніца і Вялікдзень! Іх галоўнымі атрыбутамі з’яўляюцца фарбаваныя яйкі і галінкі вярбы як сімвал пачатку новага жыцця. Калі пачыналі збіраць яйкі, якой колькасцю і дзе іх захоўвалі? А якая тэхніка аздаблення яек найбольш старажытная? Чаму менавіта зёлкі рабілі вербачку сапраўдным мастацкім дзівам і чаму адрозніваліся формай ? У інтэрактыўнай частцы створым … Read more

“Ізноўку наведаў Купала наш Ліду…”

Ізноўку наведаў Купала наш Ліду… Так, так. У гэтым годзе краіна будзе адзначаць 140 год з дня нараджэння Янкі Купалы. Гэта будзе летам. 24 сакавіка для горада Ліда – значная падзея. Значнасць яе праяўляецца больш для літаратурнага жыцця, для гісторыі беларускай літаратуры. З тых пор прайшло ўжо 82 гады. А пясняр нарадзіўся ў 1882 годзе! … Read more

Песні вякоў на полі льняным

Пазнавальна, пазітыўна, інтэрактыўна! Так можна сказаць пра занятак “Песні вякоў на полі льняным”, які правялі супрацоўнікі музея для наведвальнікаў з ДУА “Яслі-сад № 10 г. Ліды”. Першы блок занятка – гэта наведванне салона-магазіна ў музеі з мэтай паказаць сучасныя вырабы з лёну: кашулі, сукенкі, салфеткі, розныя сувеніры. Ды і карціны напісаны на палатне з лёну! … Read more

Вядзе рэй Верабей у Доме Валянціна Таўлая

20 сакавіка ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея адбылося гучнае мерапрыемства. Завіталі ў Дом-музей дзеці з 2 класа гімназіі горада Ліды. Спачатку дзеці наведалі мемарыяльны пакой паэта, даведаліся пра жыццё паэта ў лідскі перыяд. У чым заключалася правядзенне гэтага мерапрыемства? Ужо не першы год, у гэты ж дзень, у Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень вераб’я. … Read more

Невядомае ў вядомым. Сыр, тварог ды масла…

Сыр, тварог і масла на Лідчыне, як і ў іншых рэгіёнах Беларусі, нашы продкі не толькі спажывалі сезонна, але і клапатліва нарыхтоўвалі да двух свят па народным календары: Пятроўка і Масленіца. На Пятра, па павер’ях, трэба было абавязкова разгавецца малочнымі стравамі, каб і на наступны год у гэты час іх удосталь хапала. На Масленіцу нельга … Read more

Літаратурны аўторак. 8 сакавіка

Добрая. Маўклівая. Самотная. Мяккая. Прывабная. Душэўная. Шчырая. Жаданая. Салодкая. Чулая. Таемна-задуменная. Смелая. Суровая. Рашучая. Упартая. Упэўненая. Спрытная. Гордая. Гарачая. Калючая. Любая. Чароўна-аксамітная. Сотні слоў сплятуцца ў адзінае, Не любіць якое немагчыма. Хай ляціць да зораў жураўлінае, Слова непаўторнае “жанчына” Дбайная. Руплівая. Нястомная. (“Жанчына”, Таццяна Цвірка)   Нашы мілыя і любімыя ЖАНЧЫНЫ! У гэты цудоўны час … Read more

Інтэрактыўны занятак “Вясна-красна на ўвесь свет” (з цыкла “Згадкі з беларускай хаткі”)

Ой, брала вясна ў сонца ключы, Адчыняла сырую зямельку, Пускала на свет траву-мураву, Адзявала ў лісце бярозы… А пра тое, чаго яшчэ чакалі ад вясны нашы продкі, як яе сустракалі, да якіх вясновых свят па народным календары рыхтаваліся – можна даведацца на інтэрактыўным занятку “Вясна-красна на ўвесь свет”. Асаблівую атмасфернасць створаць гульні, карагоды, заклікі, загадкі, … Read more

«Бот лапцю не таварыш»

«Бот лапцю не таварыш». Нават сёння можна пачуць гэтае трапнае выслоўе, прыдуманае нашымі кемлівымі продкамі. І праўда. Хіба маглі лапці параўнацца са скураным абуткам, часам аздобленым узорамі! Боты, боцікі на шнуровачках, чаравікі на нагах былі паказчыкам сацыяльнага статусу ўладальніка. «Відна пана па халявах»! Скураны абутак каштаваў дорага, таму, калі і пашчасціла купіць, то карысталіся толькі … Read more