Тэатр ценяў у Лідскім музеі
Летнія канікулы ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі праходзяць пазнавальна і захапляльна. Дзеці знаёмяцца з новымі формамі працы і новымі праектамі. Асаблівую ўвагу прыцягвае музейная навацыя «Тэатр ценяў» у атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні «Час. Традыцыі. Вобразы». Наведвальнікаў уражваюць незвычайныя героі, цікавыя дэкарацыі, вясёлыя акцёры. Адмысловую цікавасць выклікае знаёмства з тэатрам ценяў «знутры», а таксама працэс вырабу «свайго» героя.