Адзіны дзень інфармавання насельніцтва

16 лістапада ў ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Работнікі ўстановы пазнаёміліся з інфармацыяй па тэмах «Эканамічная бяспека – ключавая ўмова ўстойлівага развіцця дзяржавы», «Неасцярожнае курэнне. Піратэхніка. Тонкі лёд», «Аб мерах прафілактыкі і супрацьдзеяння экстрэмізму».

Інфармацыйны агляд «Са святам Кастрычніка!»

Да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі супрацоўнікі музея падрыхтавалі інфармацыйны агляд «Са святам Кастрычніка!». Нават калі не ведаеш тэматыкі, то, трапіўшы ў залу, адразу здагадаешся: тут усё з савецкага часу, таму што не адна эпоха ў гісторыі нашай краіны не была такой чырвонай. Чырвоныя сцягі, чырвоныя вымпелы, чырвоныя гальштукі, чырвоныя значкі, чырвоныя гваздзікі… Увазе наведвальнікаў прадстаўлены выявы … Read more

Выстаўка Мікалая Бандарчука «Тры музы»

25 кастрычніка ў Белай зале музея адбылася прэзентацыя выстаўкі «Тры музы» Мікалая Бандарчука (г. Гродна). Гасцей чакала сустрэча з аўтарам, жывая музыка і паэзія, навеяная жывапіснымі працамі аўтара. Выстаўка будзе працаваць на працягу месяца.

Выстаўка «Тварэнне душы і рук»

Ужо больш двух год Дом Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея актыўна супрацоўнічае з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Тут знайшлі месца для сустрэчы паэты, культарганізатары, мастакі, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва… Тут знойдзецца месца і тым, хто частку свайго жыцця прысвяціў музыцы, танцам. Тут створана безбар’ернае асяроддзе для людзей з багатым унутраным светам, які не мае межаў. Выстаўкі … Read more

Школьная мэбля расійскага вынаходніка Эрысмана ў Доме паэта Валянціна Таўлая

У Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея змяшчаецца незвычайная ў наш час школьная мэбля. Гэта парта Эрысмана. За такой партай адвучылася не адно пакаленне. Той час ужо прайшоў. І так атрымалася, што замест яе прыйшла іншая мэбля. З партай развіталіся. Але ж яе помніць старэйшае і яшчэ сярэдняе пакаленне. Цяпер парта Эрысмана з’яўляецца музейным экспанатам. … Read more

Навукова-даследчая дзейнасць

Неўміручы Якуб Колас, або стогадовы “Сымон-музыка” у фондах Лідскага гісторыка-мастацкага музея Ліда ў творы незабыўнага Максіма Гарэцкага https://lixmuseum.by/be/muzej-2/navukova-dasledchaya-dzejnasts/navuchalnyya-ustanovy-lidskaga-paveta/ https://lixmuseum.by/be/muzej-2/navukova-dasledchaya-dzejnasts/gistoryya/ https://lixmuseum.by/be/muzej-2/navukova-dasledchaya-dzejnasts/litaratura/ https://lixmuseum.by/be/muzej-2/navukova-dasledchaya-dzejnasts/litaratura/yak-na-lidchyne-gavorats/ https://lixmuseum.by/be/vuchyla-dzetak-paetesa-a-dze-2/

«А пачнём мы казку так…»

8 лютага ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея адкрылася выстаўка “А пачнём мы казку так…”, арганізаваная сумесна з Лідскай дзіцячай мастацкай школай мастацтваў. Ад Вас настрой, ад нас жа – казка! Завітайце, калі ласка!

“Песня даўжынёю ў жыццё”

28 студзеня 2023 года ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея адкрылася выстаўка “Песня даўжынёю ў жыццё”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Канстанцыі Буйло. Першымі наведвальнікамі сталі сябры з літаратурнага аб’яднання “Суквецце”, а таксама ўдзельнікі гістарычнай гасцёўні “Памяць за сабою пакліч”. Якія вядомыя асобы стаяць у біяграфіі і творчай дзейнасці паэтэсы? Хто паспрыяў … Read more

Археалогія

Калекцыя «Археалогія» налiчвае больш за 18 тыс. адзiнак захоўвання. Яна сфармiравалася ў вынiку раскопак старажытных стаянак (Х – ІІ тыс. да н. э.) на тэрыторыi Лiдскага раёна каля весак Белiца, Бурносы, Ганчары, Даржы, Збляны, Пескаўцы, Шчурок i раскопак Лiдскага замка (70-80 г. ХХ ст.). Камплектавацца калекцыя пачала з музейнага прадмета КП-72. Сякера каменная. Сярод прадметаў … Read more

Сфрагістыка

Сфрагістыка або сігілаграфія – гэта гістарычная дысцыпліна і разнавіднасць калекцыянавання, аб’ектам вывучэння і збірання якой з’яўляюцца пячаткі, штампы, матрыцы з любога цвёрдага матэрыялу (каменя, металу, косці), а таксама іх адбіткі на розных матэрыялах (метале, сургучы, воску, паперы і інш.). Пячаткі разглядаюцца галоўным чынам як знакі сапраўднасці дакументаў, гісторычных крыніц, помнікаў мастацтва і з’яўляюцца каштоўнымі сведчаннямі … Read more