Прэзентацыя выстаўкі “Лепшыя цацкі СССР»

Лідскі гісторыка-мастацкі музей з 18 траўня запрашае акунуцца ў атмасферу савецкага дзяцінства на выставе «Лепшыя цацкі СССР». Успамінаючы пра дзяцінства, кожны з нас можа з лёгкасцю назваць сваю любімую цацку – ляльку, плюшавага мішку, машынку. Гэта цацкі, якія лічыліся любімымі ў цэлых пакаленняў. Яны шматкроць здзяйснялі “кругазварот змены гаспадара”, вытрымлівалі выпрабаванне вадой, агнём і дзіцячай … Read more

9 мая. Фотасправаздача.

Аб мінулым нельга забываць. Менавіта таму штогод 9 мая неабходна аддаць даніну памяці, глыбокую павагу і падзяку савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам – усім, хто набліжаў Перамогу. ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей” 9 мая правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 73-й гадавіне Вялікай Перамогі. Выстава адной карціны «Партызаны» А.М. Пуцейка. Гадзіна памяці «Мінулых дзён святая памяць». … Read more

Раённая канферэнцыя навучэнцаў «Застаўся ў сэрцы вечны след вайны», прысвечаная 75-годдзю з дня Хатынскай трагедыі

17 сакавіка ў ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» прайшла раённая канферэнцыя навучэнцаў «Застаўся ў сэрцы вечны след вайны», прысвечаная 75-годдзю з дня Хатынскай трагедыі. На мерапрыемстве былі прадстаўлены работы пераможцаў і прызёраў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу “Дарогамі памяці”. Сярод якіх: «Успамінаючы мінулае …» Грышкевіч Дар’я, навучэнка дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Ліда». «Ваенны … Read more

Прэзентацыя кнігі Л. Лаўрэша “Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы. 1900-1939 гг.”

28 лютага  ў Лідскім гісторыка-мастацкім музея адбылася прэзентацыя кнігі Л. Лаўрэша “Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы. 1900-1939 гг.” Леанід Лаўрэш – аўтар каля двух соцен гістарычных артыкулаў, дзевяці кніг, заснавальнік і адміністратар аднаго з першых ў Беларусі гістарычнага інтэрнэт-сайта – “Pawet”. На мерапрыемства  быў запрошаны Консул Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксёнжак, … Read more

МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ Ў ДОМЕ ПАЭТА ВАЛЯНЦІНА ТАЎЛАЯ

Міжнародны дзень роднай мовы не абмінуў і літаратурны аддзел Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Бо менавіта тут, як заўважана, пастаянна гучыць беларускае слова, тут пануе атмасфера беларускасці. З самага рання сюды завіталі на экскурсію дзеткі з дзіцячага садка № 24, затым – студэнты педагагічнага корпуса Лідскага каледжа. З вуснаў малодшых і старэйшых наведвальнікаў гучала толькі беларуская мова. … Read more

ВЫНІКІ КОНКУРСУ “УСЁ ПАЧЫНАЕЦЦА З КАХАННЯ – 2018”

Лідскі гісторыка-мастацкі музей пастаянна радуе жыхароў і гасцей горада новымі ідэямі і праектамі. Некаторыя з іх становяцца традыцыйнымі ў правядзенні. У мінулым, 2017 годзе, напярэдадні Дня ўсіх закаханых, які адзначаецца 14 лютага, супрацоўнікі літаратурнага аддзела музея наладзілі конкурс “Усё пачынаецца з кахання”. У конкурсе ўзялі ўдзел 17 пар. Удзельнікі атрымалі запрашальныя білеты на наведванне Лідскага … Read more

Фотасправаздача з адкрыцця выставы “Літва. Гарадзішча ў фотаздымках “

21 снежня ў музеі пачала працу выстаўка “Літва. Гарадзішчы ў фатаграфіях”. Таямнічыя містычныя работы фотамастака Альбертаса Швенчыёніса прысвечаны старажытным літоўскім гарадзішчам. 2017 год у Літоўскай Рэспубліцы абвешчаны годам гарадзішчаў. На адкрыцці выстаўкі прысутнічалі дэлегацыя літоўскага консульства на чале з Генеральным консулам Генеральнага Консульства Літвы ў Гродна Генадзіюсам Мацкялісам, прадстаўнікі мясцовай улады, члены Лідскага грамадскага аб’яднання … Read more