Выязная выстаўка “Комсомольскае юнацтва маё”
25 кастрычніка супрацоўнікі музея прынялі ўдзел у выязной выстаўцы «Комсомольскае юнацтва маё», прысвечанай 100-годдзю камсамола. Наведвальнікі выстаўкі змаглі ўбачыць плакаты, рапарты 1970-х гг., якія адлюстроўвалі ўклад камсамола ў развіццё эканомікі, культуры і спорту Лідскага раёна. Для гасцей і жыхароў горада былі створаны фотозоны, якія далі магчымасць акунуцца ў гады камсамольскага братэрства.