Фотасправаздача з правядзення квэста “Заколдованное сердце Лидии”

У Лідскім замку напярэдадні навагодніх святаў пачаў сваю працу квэст “Зачараванае сэрца Лідзіі”. Першымі яго ўдзельнікамі сталі вучні СШ № 9 (горад Ліда). Дзеці паспяхова прайшлі квэст, дапамаглі «выратаваць сэрца Лідзіі», а таксама сустрэліся з Дзедам Марозам і атрымалі падарункі. Для ўсіх жадаючых квэст будзе працаваць па папярэдніх заяўках да 20 студзеня 2019 года. Запрашаем … Read more

“Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка”

20 студзеня літаратурны аддзел Лідскага гісторыка-мастацкага музея сабраў сваіх калег-музейшчыкаў на навагоднюю забаўляльную праграму «Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка». Менавіта так гучыць і выстава, якая змешчана тут, у адным з памяшканняў дома паэта Валянціна Таўлая. Асноўным музейным прадметам тут з’яўляецца навагодняя паштоўка. Супрацоўнікі музея на працягу некалькі гадоў сабралі цэлую калекцыю … Read more

Фотасправаздача з правядзення музейна-педагагічнага занятку “На свята Каляды”

“А Калядачкі, а хадзіце к нам, а хадзіце к нам, а мы рады вам!..” 20-21 снежня прыбліжалі Каляды вучні 6 “А” класа СШ №9, 4 “Б” класа СШ №6 і іх класныя кіраўнікі – Гушчынская Вольга Мікалаеўна і Кіман Марына Андрэеўна. Адкрытыя, шчырыя, пазітыўныя, зацікаўленыя наведвальнікі!

Выязная выстаўка прысвечаная 100-годдзю ўтварэння БССР

14 снежня супрацоўнікі музея арганізавалі выяздную выстаўку ў Палацы культуры г. Ліда, прысвечаную 100-годдзю ўтварэння БССР. На ёй былі прадстаўлены дакументы, справаздачы, фатаграфіі, фотаальбомы, прадукцыя прадпрыемстваў г. Ліда.    

Фотасправаздача з выставы “На варце парадку”

7 снежня ў Палацы культуры г. Ліда супрацоўнікі музея арганізавалі выязную выстаўку “На ахове парадку”, якая прысвечана гісторыі міліцыі Лідскага раёна. На ёй былі прадстаўлены дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы работнікаў міліцыі.

Цыкл сустрэч «Камсамольскае юнацтва маё…» Кудла Віктар Іванавіч

На базе выстаўкі “Сустрэча пакаленняў. Арганізацыі моладзі ўчора і сёння” праходзіць цыкл сустрэч “Камсамольскае юнацтва маё…”. Чарговая сустрэча адбылася 24 лістапада з Кудла Віктарам Іванавічам, жыхаром аграгарадка Дворышча Лідскага раёна. Вучні 9 класа ДУА “СШ № 9” г. Ліды пагутарылі з Віктарам Іванавічам, даведаліся пра яго камсамольскую дзейнасць у школе, Гродзенскім заатэхнікуме і на флоце … Read more

Ушанаванне маладых спецыялістаў Установы аховы здароўя “Лідская цэнтральная раённая бальніца”. Фотасправаздача

21 лістапада 2018 года ў музее адбылося ўшанаванне маладых спецыялістаў Установы аховы здароўя “Лідская цэнтральная раённая бальніца”. Мерапрыемства праходзіла на базе выстаўкі “Беларусь мая…”, прысвечанай Году малой радзімы. Госці змаглі пазнаёміцца з мастацкімі работамі. Увазе наведвальнікаў была прадстаўлена лекцыя-прэзентацыя “Гісторыя аховы здароўя Лідскага раёна”. Прайшла цікавая гульня “Бітва пакаленняў”. Для медыцынскіх работнікаў была праведзена інтэрактыўная … Read more

Перад тым як на Парнас, завітала да нас…“Мастацкая літаратура”

Літаратурны аддзел Лідскага гісторыка-мастацкага музея (дом Валянціна Таўлая) ўжо не першы год праводзіць сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі Беларусі. Менавіта для такіх мерапрыемстваў распрацаваны цыкл сустрэч “Перад тым як на Парнас, завітаў паэт да нас”. За гэты час адбыліся сустрэчы з Віктарам Праўдзіным, Навумам Гальпяровічам, Людмілай Кебіч, Браніславам Ермашкевічам, Дзмітрыем Радзівончыкам, Міхаілам Баранчыкам, Лізаветай Палеес, рэдкалегіяй … Read more

Прайшоў раённы фестываль музеяў устаноў адукацыі, прысвечаны Году малой радзімы і фінал раённага краязнаўчага конкурса «Знаходка года». Фотасправаздача

5 лістапада 2018 года ў дзяржаўнай установе «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» прайшоў раённы фестываль музеяў устаноў адукацыі, прысвечаны Году малой радзімы, які праводзіўся ў рамках раённай дэкады гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны рэгіёну «Мая малая радзіма». Установы адукацыі падрыхтавалі віртуальную экскурсію з элементамі інтэрактыву праз музейныя прадметы свайго музея «Па роднай старонцы». Віртуальная экскурсія ўяўляла адзін з … Read more

Выстаўка “Вайну, якую не забыць”

9 лістапада на базе выстаўкі “Ліда ў гады забытай вайны” прайшла Гадзіна памяці “Вайну, якую не забыць”, прысвечаная 100-годдзю заканчэння Першай сусветнай вайны. Удзельнікамі дадзеннага мерапрыемства сталі вучні 10 класа ДУА “Сярэдняя школа № 11” г. Ліда. Перад вучнямі выступіў благачынны Лідскай царкоўнай акругі пратаіерэй Расціслаў Салаўёў, які на прыкладах паказаў ролю царквы ў гады … Read more