«Уходили парни из Афганистана…»

Напярэдадні знамянальнай даты – 15 лютага, 30-годдзя вываду войскаў з Афганістана, у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі прайшло мерапрыемства «Уходи парни из Афганистана…» На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 9 «А» класа ДУА «СШ № 6 г. Ліды» і работнікі музея. Гасцям была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя, якая знаёміла з асноўнымі этапамі Афганскай вайны, са службай у Афганістане нашага земляка … Read more

Фотасправаздача з адкрыцця выстаўкі “У Таўлая пабываем”. 105 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта

Да Таўлая завітаем 8 лютага, у доме, па вуліцы Замкавая,7, у якім пражываў (з 1939 па 1941 гады) заходнебеларускі паэт Валянцін Таўлай сабраліся прыхільнікі творчасці пісьменніка. Менавіта яму споўнілася 105 год з дня нараджэння. Супрацоўнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея арганізавалі да гэтай даты мерапрыемства. У мемарыяльным пакоі Валянціна Таўлая (дарэчы, адзіным у Беларусі) змянілася экспазіцыя. У … Read more

Фотасправаздача з адкрыцця выстаўкі «Гарадскія замалеўкі», прымеркаванай Году малой радзімы

1 лютага 2019 года ў выставачнай зале Лідскага замка адкрылася выстаўка «Гарадскія замалёўкі», прымеркаваная да Года малой радзімы. На выстаўцы прадстаўлены 17 творчых работ вучняў малодшых класаў ДУА «Лідская дзіцячая мастацкая школа мастацтваў» з выявамi помнікаў архітэктуры горада Ліды.  

Фотасправаздача з прэзентацыі выстаўкі «Ахоўнае ўзбраенне сярэднявечнай Беларусі»

18 студзеня 2019 года ў Лідскім замку прайшла прэзентацыя выстаўкі «Ахоўнае ўзбраенне сярэднявечнай Беларусі» мастацкай майстэрні “Сталёвая спадчына” г. Мінск. Працаваць будзе выстаўка на працягу цэлага года. На выстаўке прадстаўлены рэплікі шлемаў, даспехаў і баявых харугваў IX – XVII стст. На прыкладзе кожнага шлема можна прасачыць развіццё майстэрства збройнікаў, адрозніць шлемы па саслоўнай прыналежнасці. Кошт … Read more

Фотасправаздача з адкрыцця выстаўкі “Гады выпрабаванняў, надзей і дасягненняў” прысвечаная 100-годдзю з дня ўтварэння БССР

4 студзеня ў музеі адкрылася выстаўка “Гады выпрабаванняў, надзей і дасягненняў” і прайшло ўрачыстае мерапрыемства “Іх праца на карысць Радзімы”, прысвечаныя 100-годдзю з дня ўтварэння БССР. На мерапрыемстве прысутнічалі заслужаныя работнікі БССР, ганаровыя грамадзяне Лідскага раёна, жыхары Лідчыны, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікі розных прафесій, якія добрасумленна працавалі … Read more

Фотасправаздача з праекта “Музыка-воспитание души”

Творчая сустрэча з Таццянай Дашкевіч у рамках фестывалю праваслаўнай культуры “Кладезь” на базе мастацкай выставы “Беларусь мая..” у рамках Года малой радзімы, ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”.  

Фотасправаздача з акцыі “Нашы дзеці”

Праходзіць навагодняя  дабрачынная акцыя ў рамках праекта “Нашы дзеці”, да якой далучыліся супрацоўнікі нашага музея. Адбылася яна для выхаванцаў Лідскага раённага сацыяльна- педагагічнага цэнтра.  Дзеці засталіся задаволены не толькі падарункамі, якія паднеслі супрацоўнікі музея, але і атрымалі прыемныя ўражанні ад самога мерапрыемства, мэтай якога было падзяліцца часцінкай сваёй душы, падтрымаць іх у цяжкай жыццёвай сітуацыі.