Фотасправаздача з правядзення квэста “Заколдованное сердце Лидии”

У Лідскім замку напярэдадні навагодніх святаў пачаў сваю працу квэст “Зачараванае сэрца Лідзіі”. Першымі яго ўдзельнікамі сталі вучні СШ № 9 (горад Ліда). Дзеці паспяхова прайшлі квэст, дапамаглі «выратаваць сэрца Лідзіі», а таксама сустрэліся з Дзедам Марозам і атрымалі падарункі. Для ўсіх жадаючых квэст будзе працаваць па папярэдніх заяўках да 20 студзеня 2019 года. Запрашаем … Read more

“Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка”

20 студзеня літаратурны аддзел Лідскага гісторыка-мастацкага музея сабраў сваіх калег-музейшчыкаў на навагоднюю забаўляльную праграму «Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка». Менавіта так гучыць і выстава, якая змешчана тут, у адным з памяшканняў дома паэта Валянціна Таўлая. Асноўным музейным прадметам тут з’яўляецца навагодняя паштоўка. Супрацоўнікі музея на працягу некалькі гадоў сабралі цэлую калекцыю … Read more

Фотасправаздача з правядзення музейна-педагагічнага занятку “На свята Каляды”

“А Калядачкі, а хадзіце к нам, а хадзіце к нам, а мы рады вам!..” 20-21 снежня прыбліжалі Каляды вучні 6 “А” класа СШ №9, 4 “Б” класа СШ №6 і іх класныя кіраўнікі – Гушчынская Вольга Мікалаеўна і Кіман Марына Андрэеўна. Адкрытыя, шчырыя, пазітыўныя, зацікаўленыя наведвальнікі!

Выязная выстаўка прысвечаная 100-годдзю ўтварэння БССР

14 снежня супрацоўнікі музея арганізавалі выяздную выстаўку ў Палацы культуры г. Ліда, прысвечаную 100-годдзю ўтварэння БССР. На ёй былі прадстаўлены дакументы, справаздачы, фатаграфіі, фотаальбомы, прадукцыя прадпрыемстваў г. Ліда.    

Фотасправаздача з выставы “На варце парадку”

7 снежня ў Палацы культуры г. Ліда супрацоўнікі музея арганізавалі выязную выстаўку “На ахове парадку”, якая прысвечана гісторыі міліцыі Лідскага раёна. На ёй былі прадстаўлены дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы работнікаў міліцыі.

Музейна-педагагічныя заняткі “На свята Каляды”

Каляндарна-абрадавыя святы! Яны напоўнены задорам, вяселлем, жартамі, а таксама таямніцамі і прыкметамі. Сярод іх – язычніцкае свята Каляды. У час музейна-педагагічных заняткаў “На свята Каляды” наведвальнікі змогуць далучыцца да культурнай спадчыны нашых продкаў, стаць удзельнікамі змястоўнага мерапрыемства: пашырыць веды пра паходжанне зімовых свят (найперш Каляды), акунуцца ў атмасферу векавых традыцый, атрымаць эстэтычнае задавальненне. Пры падрыхтоўцы … Read more

Новы год у доме паэта Валянціна Таўлая

Лідскі гісторыка-мастацкі музей распрацаваў навагоднюю забаўляльную праграму «Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка», якая стала новым этапам у правядзенні навагодніх мерапрыемстваў. Менавіта яна разлічана для сямейнага наведвальніка. Яе задачай з’яўляецца пазнаёміць дзяцей і дарослае насельніцтва горада і раёна з калекцыяй навагодніх прадметаў і прыемна забавіць хвіліны падчас навагодніх тыдняў. Малодшае падрастаючае пакаленне … Read more

Цыкл сустрэч «Камсамольскае юнацтва маё…» Кудла Віктар Іванавіч

На базе выстаўкі “Сустрэча пакаленняў. Арганізацыі моладзі ўчора і сёння” праходзіць цыкл сустрэч “Камсамольскае юнацтва маё…”. Чарговая сустрэча адбылася 24 лістапада з Кудла Віктарам Іванавічам, жыхаром аграгарадка Дворышча Лідскага раёна. Вучні 9 класа ДУА “СШ № 9” г. Ліды пагутарылі з Віктарам Іванавічам, даведаліся пра яго камсамольскую дзейнасць у школе, Гродзенскім заатэхнікуме і на флоце … Read more

Ушанаванне маладых спецыялістаў Установы аховы здароўя “Лідская цэнтральная раённая бальніца”. Фотасправаздача

21 лістапада 2018 года ў музее адбылося ўшанаванне маладых спецыялістаў Установы аховы здароўя “Лідская цэнтральная раённая бальніца”. Мерапрыемства праходзіла на базе выстаўкі “Беларусь мая…”, прысвечанай Году малой радзімы. Госці змаглі пазнаёміцца з мастацкімі работамі. Увазе наведвальнікаў была прадстаўлена лекцыя-прэзентацыя “Гісторыя аховы здароўя Лідскага раёна”. Прайшла цікавая гульня “Бітва пакаленняў”. Для медыцынскіх работнікаў была праведзена інтэрактыўная … Read more