/

Жывога дрэва подых

Інклюзіўны праект “Перадай дабро па крузе” працягвае сваю працу. За час працы праекта былі арганізаваны сустрэчы, дзе гучалі вершы, песні, цікавыя жыццясцвярджальныя гісторыі, працавалі выставы. Сумесная праца з партнёрамі – аддзяленнем сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў ДУ “Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Ліды і Бярозаўкі Лідскай аб’яднанай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” далі … Read more

Памяць патрэбна жывым…

“Памяць патрэбна жывым…”.  Пад такой назвай у музеі на базе выстаўкі “Вайна. Перамога. Памяць” прайшлі Гадзіны памяці, якія былі прымеркаваныя да  80-годдзя вызвалення Беларусі і г. Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзельнікамі дадзеных мерапрыемстваў сталі ваеннаслужачыя тэрміновай службы в/ч 19764 і в\ч 1234.

Шаўчэнка Міхаіл Цімафеевіч

Шаўчэнка Міхаіл Цімафеевіч (05.12.1907 – 1979) – былы камандзір 17-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 5-ай гвардзейскай  кавалерыйскай дывізіі 3-га гардзейскага кавалерыйскага  корпуса, які  вызваляў г. Ліду, палкоўнік. Нарадзіўся 5 снежня 1907 г. у сяле Ліпцы Харкаўскай вобласці ў сям’і селяніна. Украінец. У 1921 г. скончыў 6 класаў Ліпцкай школы. Далей вучыцца не было магчымасці, таму з … Read more

Дубок

Да зёлак нашы продкі ставіліся з павагай здаўна. Традыцыі выкарыстання запараных у “лёгкім духу” печы дзікіх раслін звязаны з падтрыманнем здароўя і чалавека, і жывёлы. Гарачым настоем палыну апрацоўвалі ложкі ад шкодных насякомых. Моцна пахучыя расліны клалі ў вуглы хаты – ад мышэй, у кашы з падсушанымі каўбасамі – ад мух, у куфар – ад … Read more

Манаў Фёдар Іванавіч

Манаў Фёдар Іванавіч – былы намеснік камандзіра па палітычнай частцы 86-га кавалерыйскага палка 32-ой кавалерыйскай дывізіі 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса. Нарадзіўся 2 кастрычніка 1913 г. у сяле Садовае Ніжнегорскага раёна Крымскай вобласці ў сям’і селяніна. Па нацыянальнасці балгарын. У 1931 г. скончыў школу сялянскай моладзі. Працаваў на камсамольскай рабоце і сакратаром сельсавета (1932-1933), трактарыстам Белгорскай … Read more

Зноў пра Пушкіна згадаем

Зноў пра Пушкіна згадаем, або Якое дачыненне мае род класіка рускай літаратуры да Лідчыны (да 225-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна) Лідская зямля насычана цікавымі гісторыямі і падзеямі. Прынёманскі край прываблівае даследчыкаў каб распазнаць таямніцы, за якімі тояцца неразгаданыя лёсы насельнікаў гэтай часткі Беларусі. Трэба зазначыць, што лідскі рэгіён з’яўляецца месцам нараджэння вядомых асоб, … Read more

Васілёк у жыце Беларусі

“Васілёк у жыце Беларусі” – часовая выстаўка ў Доме Валянціна Таўлая, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. 19 чэрвеня, у дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры ў музеі сабраліся лідскія творцы. Прысутныя змаглі пабачыць асабістыя рэчы Васіля Быкава: запісныя кніжкі з чарнавымі рукапіснымі накідамі да твораў, рэдакцыйныя лісты, ручку, якой карыстаўся пісьменнік, … Read more

Выстаўка “Жылі-былі ў міфах так…”

У доме Валянціна Таўлая “пасяліліся” героі беларускай міфалогіі. Тут адкрылася выстаўка рэпрадукцый карцін Валерыя Пятровіча Славука “Жылі-былі ў міфах так…” Склалася такое адчуванне, што яны парой тут бываюць у рэальнасці, але на экспазіцыі застылі і ператварыліся ў малюнкі. Ды ўсё ж гэтыя міфаістоты пакінулі тут свае атрыбуты, за якімі яны яшчэ вернуцца. Гэтыя ж героі … Read more

“Замкавы гасцінец” ветліва запрашае!

У мінулыя выхадныя для гасцей і жыхароў Лідчыны пад куратарствам Лідскага гісторыка-мастацкага музея пачаліся мерапрыемствы  традыцыйнага культурна-гістарычнага праекта “Замкавы гасцінец”. На прылеглай да замка тэрыторыі, на пешай вуліцы размясціліся атракцыёны, аквагрым, гандаль сувенірамі, цацкамі і прысмакамі. Рамеснікі і гандляры з Ліды, Мінска, Жодзіна, Магілёва, Маладзечна, Гродна, Баранавічаў прадаставілі свае вырабы і тавары для пакупнікоў. Экслюзіўныя … Read more