Администратор
Выяўленчы радок пра родны куток
2018 год у Беларусі аб’яўлены Годам малой радзімы. Літаратурны аддзел Лідскага гісторыка-мастацкага музея не застаўся ў баку ад правядзення і арганізацый мерапрыемстваў прымеркаваных Году. Паспрыяла ў гэтай справе літаратура і мастацтва. А менавіта лідскія сталыя паэты, сябры літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты” ў сааўтарстве з лідскімі юнымі мастакамі, якія выхоўваюцца ў Лідскай дзіцячай … Read more
Сустрэчы са знакамітымі землякамі ў Год малой радзімы “Любі, браток, родны куток!”
Лідскі гісторыка-мастацкі музей ўзяў на сябе ініцыятыву, і менавіта ў рамках аб’яўленага Года малой радзімы, арганізаваць шэраг сустрэч з землякамі нашага прынёманскага краю. Гэта новы праект – “Любі, браток, родны куток!”. “Люблю я край, старонку гэту, дзе я радзілася, расла…” – так пісала беларуская паэтэса Канстанцыя Буйло, дарэчы, якая настаўнічала на Лідчыне. А ці любяць … Read more
Выставачны праект «Цацкі дзяцінства СССР»
Мы выраслі на адных і тых жа кнігах, пераймалі адным і тым жа кінагероям, нам куплялі на працягу дзясяткаў гадоў падобныя цацкі. Сёння выбар цацак шырокі, змяніўся і свет вакол, але для многіх з нас менавіта дзіцячыя ўражанні з’яўляюцца галоўнымі і самымі дарагімі … Музей рыхтуе новы выставачны праект «Цацкі дзяцінства СССР». Дарагія жыхары нашага … Read more
Акцыя “Падары музею цацкі дзяцінства СССР”
Мы выраслі на адных і тых жа кнігах, пераймалі адным і тым жа кінагероям, нам куплялі на працягу дзясяткаў гадоўпадобныя цацкі. Сёння выбар цацак шырокі, змяніўся і свет вакол, але для шмат каго з нас менавіта дзіцячыя ўражанніз’яўляюцца галоўнымі і найдаражэйшымі… Музей рыхтуе новы выставачны праект «Цацкі дзяцінства СССР». Дарагія жыхары нашага горада ! Неабыякавых да тэмы дзяцінства і свету цацак запрашаем прыносіць на выставу ціпадарыць музею старыя цацкі вашага дзяцінства з антрэсоляў. Адкрыццё выставы 18 мая з 17.00 Кантактны тэлефон : 52–13–91 (з 9.00 да 18.00 аўторак–субота), Звяртацца па адрасе: вул. Перамогі, 37–а; каб.24
Фестываль агню «Фенікс фаер-фэст»
19 мая 2018 гада ў рамках культурна-турыстычнага праекта “Замкавы гасцінец” у старажытных сценах Лідскага замка адбудзецца фестываль агню «Фенікс фаер-фэст» У праграме: * «Фенікс фаер фэст» – гэта відовішчныя выступленні тэатраў агню і сольных артыстаў; 80 удзельнікаў – таленавітых майстроў кантролю вогненнай стыхіі, збяруцца разам, каб падарыць гледачам гарачае шоу, напоўненае святлом і невычэрпнай энергіяй! … Read more
9 мая. Фотасправаздача.
Аб мінулым нельга забываць. Менавіта таму штогод 9 мая неабходна аддаць даніну памяці, глыбокую павагу і падзяку савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам – усім, хто набліжаў Перамогу. ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей” 9 мая правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 73-й гадавіне Вялікай Перамогі. Выстава адной карціны «Партызаны» А.М. Пуцейка. Гадзіна памяці «Мінулых дзён святая памяць». … Read more
Фотасправаздача аб ВЫСТУПЛЕННІ КЛУБАЎ РЭКАНСТРУКТАРАЎ
2 мая 2018 года Лідскі замак наведалі прадстаўнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Польшчы, Чэхіі і Венгрыі.
выступленне клубаў рэканструктараў гістарычных падзей з Польшчы і Чэхіі ў Лідскім замку.
02 мая 2018 г. у 18.00 адбудзецца выступленне клубаў рэканструктараў гістарычных падзей з Польшчы і Чэхіі ў Лідскім замку. Уваход вольны.
«сТАЎЛенне», або экскурсія па лідскіх сцежках паэта Валянціна Таўлая.
18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень гістарычных помнікаў і мясцінаў. У Беларусі гэта свята годна адзначаецца дзякуючы правядзенню ў красавіцкія дні “Фэста экскурсаводаў”, падчас якога можна трапіць на самыя разнастайныя і ўнікальныя аўтарскія экскурсіі па ўсёй краіне. “Фэст экскурсаводаў” – гэта акцыя, якая нарадзілася ў 2009 годзе ў асяродку неабыякавых … Read more











