/

Танцы “Дарогамі вайны”, прымеркаваныя да святкавання Дня Незалежнасці і вечар народных танцаў у Лідзе “СВАЕ ТАНЦЫ”

29 чэрвеня на пляцоўцы каля Лідскага гісторыка-мастацкага музея прайшлі танцы “Дарогамі вайны”, прымеркаваныя да святкавання Дня Незалежнасці і вечар народных танцаў у Лідзе “СВАЕ ТАНЦЫ”. Мы танцавалі пад жывую музыку капэлы “На Таку” (Аляксей Крукоўскі) і групы “Скудрынка”(Наталля Батаргіна) самыя розныя народныя танцы. Вечар быў вельмі цёплы, душэўны, музычны і танцавальны. Дзякуй усім за ўдзел … Read more

Выстаўка аднаго дня “Кветкавая феерыя” і «Баль кветак»

16 чэрвеня 2018 года ў Лідскім гісторыка–мастацкім музеі была адкрыта выстава аднаго дня «Кветкавая феерыя», на якой былі рэпрэзентаваны прадметы з фондаў музея, калекцыі жывапісу.  Асноўнай сюжэтнай лініяй дадзенай выставы выступілі кветкі: палявыя, лугавыя, лясныя, дэкаратыўныя, якія ва ўсёй сваёй красе, яркасці, насычанасці адлюстраваліся ў маляўнічых палотнах беларускіх мастакоў. На базе выставы прайшоў «Баль кветак», ініцыятарам і арганізатарам,  куратарам якога стаў Жаночы Клуб “Я –адчуваю…” на чале з Вольгай Пазняк. Галоўнай задачай дадзенага мерапрыемства стала развіццё жаноцкасці, вытанчанасці, густу ў прысутных жанчын. Магчымасць праявіць у іх  лёгкасць,  прыгажосць, грацыёзнасць, і ўвасабіць жаночую прыгажосць з прыгажосцю кветкі.    

Вечар народных танцаў “СВАЕ ТАНЦЫ”

Запрашаем на вечарыны народных танцаў Лідзе! Калі вы думаеце, што народныя танцы гэта сумна і неактуальна, то вам дакладна да нас! Мы пераканем вас, што гэта ня так) Мы танцуем пад жывую музыку капэлі “На Таку” самыя розныя народныя танцы. Будуць полькі, вальсы, лявоніха, кракавяк і шмат чаго цікавага! Нашая вечарына – добрая нагода навучыцца … Read more

Аўтарская выстава лялек “У ГОСЦІ да казкі”

З 06 чэрвеня ў д. Таўлая пачала працу выстава лялек «У госці да казкі», маладзечанскага майстра Святланы Кузьмічовай. На выставе прадстаўлена 35 дыярам ў іх размешчана больш за 80 лялек па сюжэтах народных, рускіх і савецкіх казак. Тут можна сустрэць і Гену з Чабурашкай, і Снежную каралеву, і Баніфацыя, і Губкі Боба з Рэксам, герояў … Read more

Музейныя інтэрактыўныя святы для выпускнікоў

Лідскі гісторыка-мастацкі музей падрыхтаваў незвычайную праграму для выпускнікоў пачатковай школы, асноўная задача якой – зрабіць свята незабыўным, незвычайным, задзейнічаць кожнага вучня, дазволіць адчуць яму сваю значнасць.   Праграма складалася з квэста, гульняў, дыскатэкі. Кожны ўдзельнік атрымаў памятны сувенір ад музея. Падчас праходжання ўсіх этапаў квэста «Таямнічыя прадметы», навучэнцам спатрэбілася кемлівасць, уменне працаваць у камандзе, прыязнасць … Read more

“Вулічны вернісаж”, прысвечаны Міжнароднаму дню засцярогі дзяцей.

Сёння прыгожы дзень – сонечны, цёплы і радасны! 1 чэрвеня — 152-і дзень года ў грыгарыянскім календары, увесь свет святкуе Міжнародны дзень засцярогі дзяцей. Дзеці – наша самая жаданая і ўдзячная аўдыторыя. Для іх у музеі працуюць выставы: – “Лепшыя цацкі дзяцінства СССР“; – “З ХIX у XXI” – “Прырода Лідчыны” – “Сучаснае мастацтва краю“ … Read more

Ліда ў творы незабыўнага Максіма Гарэцкага

(З цыкла даследчых прац “Пісьменнікі Беларусі: чарговыя разгадкі ў спадчыне Лідскага рэгіёна”)   Даследаваць свой родны кут, свой край, у якім нарадзіўся з’яўляецца найгалоўным маім абавязкам. Чаму? Адказаць складана. Можа па той прычыне, што душой пранікаеш да сваёй радзімы? Можа ад таго, што ведаеш праз якія шляхі і перашкоды прайшла яна каб мы сёння былі … Read more

Неўміручы Якуб Колас, або стогадовы “Сымон-музыка” у фондах Лідскага гісторыка-мастацкага музея

(З цыкла даследчых прац “Пісьменнікі Беларусі: чарговыя разгадкі ў спадчыне Лідскага рэгіёна”)   Мінулы 2017 год быў абвешчаны дзяржавай як Годам навукі, беларуская інтэлігенцыя адзначала 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, было багата юбілейных датаў з дня нараджэння вядомых дзеячаў культуры. Больш значныя з іх сталі святкаванні да 135-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа. У літаратурным аддзеле, ці … Read more

Прэзентацыя выстаўкі “Лепшыя цацкі СССР»

Лідскі гісторыка-мастацкі музей з 18 траўня запрашае акунуцца ў атмасферу савецкага дзяцінства на выставе «Лепшыя цацкі СССР». Успамінаючы пра дзяцінства, кожны з нас можа з лёгкасцю назваць сваю любімую цацку – ляльку, плюшавага мішку, машынку. Гэта цацкі, якія лічыліся любімымі ў цэлых пакаленняў. Яны шматкроць здзяйснялі “кругазварот змены гаспадара”, вытрымлівалі выпрабаванне вадой, агнём і дзіцячай … Read more