Гадзіна памяці
27 студзеня – Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. 28 студзеня ў музеі прайшла Гадзіна памяці, прымеркаваная да гэтай памятнай даты. Вучні дзявятых класаў ДУА “СШ № 11 г. Ліды” пашырылі свае веды пра палітыку Халакосту, даведаліся пра ўшанаванне памяці ахвяр.