/

Квэст “Вытокі славянскага пісьменства”

У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі праводзіцца квэст “Вытокі славянскага пісьменства”. Удзельнікі могуць паспрабаваць сябе ў ролі наборшчыкаў і расшыфроўшчыкаў тэкстаў, даведацца пра гісторыю святкавання Дня славянскага пісьменства, а таксама пазнаёміцца ​​з цікавымі музейнымі прадметамі. Удзельнікі квэста атрымаюць салодкія сувеніры. Узрост удзельнікаў: 9-13 гадоў Кошт з 1 удзельніка – 3 руб. Заяўкі па тэлефоне 622009.

Выстаўка “Павятовы горад Ліда”

Гарады часта называць каменнымі кнігамі, а вуліцы – старонкамі. Старыя будынкі шмат могуць расказаць пра мінулае, перанесці на дзясяткі гадоў назад. На жаль, захавалася іх вельмі мала. У наведвальнікаў будзе магчымасць завочна пагуляць па вуліцах горада, пазнаеміцца з яго гісторыяй. На выстаўцы прадстаўлены арыгіналы і копіі паштовак і фатаграфій, фотаапараты, прадметы побыту.

Выстаўка “Вайна. Перамога. Памяць”

Выстаўка прысвечана 80-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. На выстаўцы прадстаўлены экспанаты пачатковага перыяду вайны ў Лідскім раёне, матэрыялы з раскопак брацкіх магіл ваеннаслужачых, якія прынялі на сябе першыя ўдары ворага. У экспазіцыі змешчаны прадметы з фондаў музея, якія распавядаюць пра зверствы фашысцкіх акупантаў, падпольны і партызанскі рух, вызваленне края ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  

Выстаўка «Волжскія ландшафты. Свіяжск: сучаснасць і мінулае»

У музеі працягвае працу выстаўка «Волжскія ландшафты. Свіяжск: сучаснасць і мінулае», прысвечаная пейзажнай фатаграфіі прыродных і архітэктурных славутасцяў вострава-града Свіяжска. Выстаўка ўключае работы чатырох вядомых фатографаў-мастакоў Татарстана. Для кожнага з іх Свіяжск стаў адной з галоўных тэм творчасці на доўгія гады. Чорна-белыя здымкі А.Р. Сямёнава (1937–2021), Ю.І. Фралова (1938–2021), А.А. Канаева (1955 г.н.) прадстаўляюць «стары … Read more

Выстаўка “Пераступіўшы парог”

У Доме В.Таўлая працуе выстаўка “Пераступіўшы парог”. Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з жыццём і творчасцю беларускага паэта. У экспазіцыі змешчаны фотаздымкі, якія былі дасланы з розных архіваў, музеяў і бібліятэк. Фатаграфіі акунаюць наведвальніка ў жыццё Валянціна Таўлая – ад нараджэння да апошніх яго дзён. На выстаўцы прыхільнікі творчасці паэта могуць пабачыць “Партрэт Валянціна Таўлая” лідскага мастака … Read more

Выстаўка “Я Вам пішу…”

У Лідскім замку працуе выстаўка “Я Вам пішу…” лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, гісторыка, даследчыка, грамадскага дзеяча, аўтара гісторыка-асветніцкага праекта “У пошуках страчанага” – Уладзіміра Аляксеевіча Ліхадзедава. На выстаўцы прадстаўлена ўнікальная калекцыя пісьмовых прылад, арыгінальных паштовак і друкаванай прадукцыі: алоўкі, узрост якіх перавышае 200 гадоў, старадаўнія ручкі, чарніліцы, гусіныя пёры, крэйда – … Read more

Тэатралізаваная інтэрактыўная экскурсія “Дружнай сямейкай да Верабейкі”

У Доме Валянціна Таўлая пачынае работу новы праект – тэатралізаваная інтэрактыўная экскурсія “Дружнай сямейкай да Верабейкі”. Яна разлічана на дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Падчас экскурсіі наведвальнікаў сустракае галоўны герой Верабейка. Ён знаёміць дзяцей з новым інклюзіўным арт-аб’ектам, які быў адкрыты 6 верасня 2025 года ў Дзень беларускага пісьменства, расказвае, хто стварыў гэты … Read more

А, што цікава…

З успамінаў Гулецкага Віктара Пятровіча, 1954 г. н. Мой бацька быў ваенны. Мы ў 1969 г. пераехалі ў горад Ліду на пастаяннае месца жыхарства. Але мой першы ўспамін пра замак прыпадае на 1966 г., калі праводзілася засыпка кургана. Тады ж я ўбачыў і замак, які быў у запусценні. З 1969 г. я ўжо часцей бываю … Read more

Археалагічныя раскопкі

У ліпені 2023 г. у г. Лідзе былі праведзены археалагічныя раскопкі пад кіраўніцтвам дырэктара Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Юрэцкага С. С. Раскопкі праводзіліся на плошчы 50 квадратных метраў на месцы заходняга боку раначнай плошчы к. XVI – п. XX стст. У ходзе раскопак былі знойдзены: – рэшткі падмурка і сцен будынка к. XIX – … Read more

29 кастрычніка – Дзень нараджэння камсамола

У гэтым годзе спаўняецца 107 гадоў з дня заснавання камсамола. 29 кастрычніка ў многіх беларусаў старэйшага пакалення асацыіруецца з нараджэннем камсамола. Гэтая арганізацыя заўсёды аб’ядноўвала самую актыўную і ініцыятыўную моладзь, якая ўмее згуртавацца і заняць лідзіруючыя пазіцыі ў любой справе. Першая згадка пра лідскіх камсамольцаў адносіцца да 17 красавіка 1919 г. на горад наступалі польскія … Read more