Лідскаму музею – 65
Лідскаму музею – 65 Выстаўка афішаў і фотаздымкаў «Лідскаму музею – 65» Святочны музейны дыялог «Пра музей» Прафесія – музейшчык «…во всех ты, душенька, нарядах…» Фотолетопись музея «60 лет — 60 фотографий»
Лідскаму музею – 65 Выстаўка афішаў і фотаздымкаў «Лідскаму музею – 65» Святочны музейны дыялог «Пра музей» Прафесія – музейшчык «…во всех ты, душенька, нарядах…» Фотолетопись музея «60 лет — 60 фотографий»
2024 год – юбілейны для Лідскага музея. 24 красавіка 1959 г. у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў БССР № 80-Р ад 10.02.1959 г. у Лідзе быў урачыста адчынены для наведвання краязнаўчы музей. Менавіта фонды Лідскага краязнаўчага музея з’яўляюцца асновай фондавага збору ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”. На выстаўцы прадстаўлены архіўныя фатаграфіі і афішы з выставак і … Read more
Вучні ДУ “Сярэдняя школа № 10 г. Ліды” наведалі інтэрактыўны занятак “Згадкі з беларускай хаткі”, які прайшоў на базе атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні “Час. Традыцыі. Вобразы”. Міфы і міфічныя істоты хатняй прасторы сталі прадметам размовы на занятку. І не толькі. Стваралі абярэгі, накрывалі стол для Дамавіка і Дамавухі ды частаваліся самі. Дзякуем класнаму кіраўніку Валынец К. В. … Read more
На лістках народнага календара святы Вербніца і Вялікдзень узгадваюцца двойчы. Іх галоўнымі атрыбутамі з’яўляюцца фарбаваныя яйкі і галінкі вярбы як сімвал пачатку новага жыцця. Калі пачыналі збіраць яйкі, якой колькасцю і дзе іх захоўвалі? А якая тэхніка аздаблення яек найбольш старажытная? Чаму менавіта зёлкі рабілі вербачку сапраўдным мастацкім дзівам і чаму адрозніваліся формай? У інтэрактыўнай … Read more
2 апреля по инициативе ООН отмечается Всемирный день распространения информации о проблеме аутизма. Музей сегодня стремится быть социально ориентированным пространством, где каждый человек может почувствовать себя безопасно и комфортно. Создание инструментов, помогающих адаптации и комфортному пребыванию в стенах музея людей с различными ментальными особенностями, является актуальной задачей для музейного сообщества. Для любого взрослого или ребенка … Read more
Калюжны Іван Пракоф’евіч (1902 – 1979) – былы камандзір 32-ой Смаленскай кавалерыйскай дывізіі, генерал-лейтэнант. Нарадзіўся 1 лістапада 1902 г. у Данецкай вобласці. Да 1918 г. вучыўся і працаваў па найму. У Чырвонай Арміі з 1918 года, удзельнік Грамадзянскай вайны. У рады УКП(б) уступіў у 1924 г. У 1938 г. скончыў ваенную акадэмію імя Фрунзэ. Вялікую … Read more
22 сакавіка спаўняецца 81 год з дня Хатынскай трагедыі. У гэты дзень у музеі на базе часовай экспазіцыі «Вайна. Перамога. Памяць» прайшлі гадзіны памяці «Чуваць здалёк званы Хатыні…» Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі вучні ДУА «Гудская базавая школа», ДУА «Ліцэй № 1 г. Ліды», студэнты ГрДУ імя Я. Купалы. Перад прысутнымі выступіла памочнік пракурора Лідскага раёна Дар’я … Read more
21 сакавіка, у Сусветны дзень паэзіі, у Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея адкрылася выстаўка “Брукаванае слова”. Экспазіцыя прысвечана заходнебеларускаму паэту Івану Івашэвічу, вядомаму пад псеўданімам Пятрусь Граніт. Напрыканцы студзеня яму споўнілася б 115 гадоў. На мерапрыемства завіталі аматары і майстры мастацкага слова, члены літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры “Лідскай газеце”. Пятрусь Граніт – псеўданім зачэпіцкага … Read more
Скласці ўяўленне пра ўклад жыцця нашых землякоў дапамагаюць экспанаты, якія выстаўляюцца на ўсеагульны агляд у атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні “Час. Традыцыі. Вобразы”. Праўда, часам іх знешні выгляд ці назва выклікаюць шмат пытанняў. Спадзяемся, што рубрыка “Слоўка за слоўкам” на некаторыя з іх дасць адказ. Крыху пра разувалку Страхар і стрыхалка Смаляная “лямпа” Дубок Саламяная пасцель Ліштва Клямка … Read more
Нядаўна да нас трапіў прадмет з в. Капусцічы Мядзельскага раёна. Ён адразу прыцягнуў да сябе ўвагу нашых наведвальнікаў і “аброс” пытаннямі. Выгляд няхітры – дошка з рагацінай. Але ж колькі карысці! Без натугі, не нахіляючыся, гэта вынаходніцтва “дапамагала” зняць абутак з ног. Дастаткова было пятку аднаго бота ці чаравіка зафіксаваць паміж рагацінкамі, а другой нагой … Read more