Аслікоўскі Мікалай Сяргеевіч – былы камандзір 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса, генерал-лейтэнант, Герой Савецкага Саюза
Нарадзіўся ў г. Лецічаве Камянец-Падольскай губерні. Скончыў Лецічаўскую мужчынскую гімназію (1918). Улетку 1918 г. у с. Маркавіцы Лецічаўскага павета арганізаваў партызанскі атрад, які вёў барацьбу з нямецкімі акупантамі, пятлюраўцамі, гетманаўцамі. Увесну 1919 г. са сваім атрадам уступіў у Чырвоную Армію. У 1919-1922 гг. змагаўся на фронтах Грамадзянскай вайны. Скончыў у 1921 г. Вышэйшую школу каманднага складу ў Харкаве. Да 1937 г. служыў у 3-й Бесарабскай кавалерыйскай дывізіі на пасадах ад камандзіра эскадрона да камандзіра палка. З 1940 г. служыў у 9-й кавалерыйскай дывізіі ў Бесарабіі, дзе і пачаў вайну на пасадзе намесніка камандзіра дывізіі. На трэці дзень вайны ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга за знішчэнне мастоў праз раку Прут. Увосень 1941 г. прыняў камандаванне 9 кавалерыйскай дывізіяй. У 1942 г. прызначаны камандзірам 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса. Удзельнічаў у бітвах пад Масквой, пад Сталінградам, у аперацыі «Баграціён». У 1944 г. корпус вызначыўся пад Лідай і Гродна, атрымаў назву Гродзенскага, адным з першых выйшаў да даваенных межаў СССР. 2 мая 1945 г. 3-ці корпус першым выйшаў да Эльбы і ўстанавіў сувязь з саюзнікамі.
Генерал-лейтэнант (1943), Герой савецкага Саюза (09.05.1945), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава І і ІІ ст., Кутузава ІІ ст, Айчыннай вайны І ст., двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі. У мірны час з 1946 г. камандаваў Вышэйшай кавалерыйскай школай імя Будзённага ў Маскве. З 1953 г. на педагагічнай рабоце. Ваенны кансультант у кінематаграфіі, кансультаваў больш за 100 фільмаў, сярод іх «Вайна і мір», «Бераг» і інш. Генерал-лейтэнант Аслікоўскі – ганаровы грамадзянін горада Ліды (1964) . У памяць аб ім па рашэнню гарвыканкама адна з вуліц г. Ліда названа яго іменем. Памёр 8 кастрычніка 1971 года. Пахаваны ў Маскве.
У музеі захоўваеца перапіска з Мікалаем Сяргеевічам і яго сваякамі, дакументы, асабістыя рэчы, паштоўкі.
З успамінаў Мікалая Сяргеевіча: «Передовые части корпуса подошли на подступы к г.Лида. Обходной маневр начали с севера подразделения 6 гв.кав. дивизии. Они перерезали шоссейную и железную дороги Вильнюс-Лида. Обе магистрали здесь идут параллельно, и разделены лишь лесопосадкой. Вскоре части дивизии ворвались в город. Командир этой дивизии П.П. Брикель направил 23 гв .кав. полк в обход для укрепления моста и
плацдарма на западном берегу реки Дитва в р-н Мыто. Командир полка подполковник Висаитов тут же организовал захват моста и плацдарма на западном берегу р. Дитва. С востока к городу подошел головной отряд 5 гвардейской кавалерийской дивизии 17 гвардейский кавалерийский полк под командованием подполковника Шевченко. Полк в конном строю ворвался в г. Лиду. Только в самом его центре кавалеристы вынуждены были спешиться и завязать уличные бои. В 18.00 части 32-й кд с 86 кп … ворвались на южную окраину города. В 18.30 8 июля на здании, где три года размещалась канцелярия гебитскомиссара, взвился красный флаг. Город был освобожден. На станции нетронутыми остались эшелоны с грузом, склады, заводы, мастерские и дома. Словом все то, что по приказу Гитлера фашисты обязаны были уничтожить. К 19 часам город был полностью очищен от противника. Самолеты командования фронта проверили занятость города частями нашего корпуса, и на утро последовал благодарственный приказ Верховного Главнокомандующего.
Остатки разбитых в боях за г. Лиду частей противника, в числе которых было много власовцев, рассеялись по лесам юго-западнее города и старались отойти за р. Дитва. Захват же и удержание переправ через реку составляли предмет боевых усилий корпуса после взятия г. Лида, так как закрепление на этих позициях обеспечивало дальнейшее движение корпуса на запад». (Аслікоўскі М. Незабываемые дні. // Уперад № 32 (5609) ад 23 лютага 1974 г.)