/ Навіны / Археалогія

Археалогія

Калекцыя «Археалогія» налiчвае больш за 18 тыс. адзiнак захоўвання. Яна сфармiравалася ў вынiку раскопак старажытных стаянак (Х – ІІ тыс. да н. э.) на тэрыторыi Лiдскага раёна каля весак Белiца, Бурносы, Ганчары, Даржы, Збляны, Пескаўцы, Шчурок i раскопак Лiдскага замка (70-80 г. ХХ ст.). Камплектавацца калекцыя пачала з музейнага прадмета КП-72. Сякера каменная.

Сярод прадметаў калекцыі – прылады працы, зброя, архітэктурна-будаўнічая кераміка, фрагменты кухоннага і сталовага посуду. Матэрыялы даюць магчымасць даследаваць перыяд засялення краю, гiсторыю будаўнiцтва i жыццядзейнасці замка.

Гэта буйнейшая фондавая калекцыя. Яна мае важнае культурна-гістарычнае значэнне, паколькі ўтрымлівае практычна поўны збор матэрыялаў даследаваных археалагічных помнікаў Лідскага раёна.