/ Навіны / Аляксандра Літвіна “Гісторыя старой кватэры”

Аляксандра Літвіна “Гісторыя старой кватэры”

Штотыднёвыя музейныя агляды.
Аляксандра Літвіна “Гісторыя старой кватэры”
Сёння вас чакае знаёмства з выданнем, якое мы змаглі купіць для музейнай бібліятэкі выключна на выставе!
Наклад гэтага выдання, нажаль, малы. А ідэя стварэння грандыёзная! Аўтар Аляксандра Літвіна задумала выдаць кнігу пра гісторыю адной кватэры, дарэчы сказаць, камунальнай, і лёсах кватэранаймальнікаў, якия яе насяляюць.
Гэтая “Гісторыя старой кватэры” атрымалася такой пранізлівай дзякуючы мастаку-ілюстратару Ганне Дзясніцкай і ўсім, хто яе кансультаваў. Аўтарскія малюнкі, фатаграфіі, дакументы і іншыя друкаваныя сведкі амаль стогадовай гісторыі кватэры сабраныя ў калажы, разглядаць якія хочацца зноў і зноў. І чытаць павольна пра гісторыю краіны і лёсы людзей …
Знаёмства з гэтым выданнем бліжэй магчыма ў кабінеце 21 музея.
Кнігі на дом музей не выдае.