Штотыднёвыя бібліяграфічныя агляды.
Выданне 1982 гада сёння, рэальна, ужо нідзе не купіш!
Альбом “Савецкае каляровае шкло. Савецкі мастак”.
Аўтар Алена Рачук напісала для гэтага выдання цудоўнае эсэ “Колер у мастацкім шкле” і зрабіла мастацтвазнаўчы аналіз твораў мастацкага шкла Ленінградскай, Маскоўскай, Украінскай, Беларускай і Прыбалтыйскай школ.
Выданне, на мой погляд, з’яўляецца сапраўднай энцыклапедыяй аб шкляных прадпрыемствах, мастаках. Маецца нават паняційны слоўнік тэрмінаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Нам гэты альбом цікавы тым, што ў раздзеле “Шкло Беларусі” аўтар прадстаўляе творчасць мастакоў шклозавода “Нёман” г. Бярозаўка Лідскага раёна.
Лідскі гісторыка-мастацкі музей атрымаў гэтае выданне ў падарунак шмат гадоў таму з прасвячэннем (гл. фота).
Больш падрабязна пазнаёміцца з альбомам можна ў залі 21.
Нагадваем, што кнігі на дом музей не выдае!
Аўтар раздзела Музейныя бібліяграфічныя агляды Т. Нікіфарава.