Юбілейная выстава нашага земляка – мастака Мельнікава Уладзіміра Сяргеевіча “Восеньскі лістапад”
Рэтраспектыва творчасці ў сувязі з юбілеем аўтара дасць магчымасць наведвальнікам прадставіць у поўнай меры аўтарскую калекцыю карцін. На выставе будуць прадстаўлены арыгіналы жывапісных работ, а таксама рэпрадукцыі карцін, якія знаходзяцца ў цяперашні час у калекцыях іншых музеяў і прыватных уладальнікаў. Карціны У.С. Мельнікава разнажанравыя: пейзажы, тэматычныя карціны і яго галерэя партрэтаў знакамітых людзей Рэспублікі Беларусь. Выстава будзе цікавая тым, хто сочыць за творчасцю мастака на працягу многіх гадоў. Рэтраспектыўны паказ зробіць яе таксама цікавай для тых дарослых наведвальнікаў, якія не знаёмыя з творчасцю аўтара.