На лістках народнага календара святы Вербніца і Вялікдзень узгадваюцца двойчы. Іх галоўнымі атрыбутамі з’яўляюцца фарбаваныя яйкі і галінкі вярбы як сімвал пачатку новага жыцця.
Калі пачыналі збіраць яйкі, якой колькасцю і дзе іх захоўвалі? А якая тэхніка аздаблення яек найбольш старажытная?
Чаму менавіта зёлкі рабілі вербачку сапраўдным мастацкім дзівам і чаму адрозніваліся формай?
У інтэрактыўнай частцы створым прадсвяточную атмасферу “На рынку”.
І канечне ж – гульні!