“А пачнём мы казку так…” – часовая экспазіцыя з зімовым настроем ў Доме Валянціна Таўлая. Супрацоўнікі музея вырашылі паклікаць нашага беларускага Дзеда Мароза – Зюзю! Ён ўзгадваецца ў казках, легендах, народных вераваннях.
26 снежня ў Дом Валянціна Таўлая завіталі вучні першых класаў СШ №17. Дзеці даведаліся, як святкавалі нашыя продкі Новы год, якія традыцыі былі закладзены ў навогоднія дзеі. І дзівам было для вучняў, калі завітаў да іх беларускі лясны мароз Зюзя!
Ён падмарозіў усіх, загартаваў, засцярог ад хвароб. І, канешне, разам з ім дзеці патанчылі ў карагодзе пад вядомую навагоднюю песню Раісы Кудашавай, але ў перакладзе на беларускую мову Янкі Купалы. Паспрабавалі гэты песенны твор разам скласці. Забадзёрыць Зюзю дапамаглі вершы, зачытаныя вучнямі. Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі пачастункі ад Мароза.
А вы былі ў гасцях у Зюзі? Завітайце ў Дом Валянціна Таўлая, што па вуліцы Замкавая,7.
Ад вас настрой,
Ад нас жа казка!
Завітайце, калі ласка!
Навуковы супрацоўнік Хітрун А. Ч.