/ Навіны / Літаратурны аўторак. 8 сакавіка

Літаратурны аўторак. 8 сакавіка

Добрая. Маўклівая. Самотная.
Мяккая. Прывабная. Душэўная.
Шчырая. Жаданая. Салодкая.
Чулая. Таемна-задуменная.
Смелая. Суровая. Рашучая.
Упартая. Упэўненая. Спрытная.
Гордая. Гарачая. Калючая.
Любая. Чароўна-аксамітная.

Сотні слоў сплятуцца ў адзінае,
Не любіць якое немагчыма.
Хай ляціць да зораў жураўлінае,
Слова непаўторнае “жанчына”

Дбайная. Руплівая. Нястомная.

(“Жанчына”, Таццяна Цвірка)

 

Нашы мілыя і любімыя ЖАНЧЫНЫ! У гэты цудоўны час прыходу доўгачаканай вясны хочацца ад імя мужчынскага калектыва Лідскага гісторыка-мастацкага музея павіншаваць вас з Днём жанчын.

Крыніца жыцця, пачатак усіх пачаткаў, Жанчына з яе мудрасцю і ўнутранай сілай з’яўляецца той асновай, на якой трымаецца свет. Вы натхняеце нас на подзвігі і адкрыцці, умееце ашчаслівіць поглядам і спыніць варожасць словам, дорыце чалавецтву бессмяротнасць, заключаную ў дзецях. Нездарма самыя дарагія для кожнага словы – Зямля, Радзіма, Беларусь – жаночага роду.

Вашы веды, талент і вялікая працавітасць даюць бліскучыя вынікі ў розных сферах. І пры гэтым вы не страчваеце душэўнасці, мяккасці і прыгажосці, застаяцеся добрымі маці, жонкамі і гаспадынямі, вернымі і надзейнымі спадарожніцамі.

Непаўторнасць усяго культурнага складніка нашай Радзімы – гэта плён Вашай штодзённай руплівай працы, асветленай Прыгажосцю і Натхненнем, Вашым неабыякавым высокапрафесійным падыходам да кожнай падзеі, праекта, ініцыятывы!

У свеце шмат ёсць чароўных тварэнняў, але ж адно з іх, якое змясціла ў сябе ўсе гэтыя цуды і загадкі – гэта ЖАНЧЫНА.

Кажуць, «прыгажосць выратуе свет». Гэта вялікая памылка! Праўда ў тым, што рана ці позна, прыгажосць будзе КІРАВАЦЬ СВЕТАМ. І кіраванне гэта будзе самым справядлівым і мудрым, накіраванае на нараджэнне, развіццё і тварэнне.

Мілыя нашы Царыцы, зычым вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, цёплых сямейных адносін, дабрыні. Няхай кожную вясну для Вас расцвітаюць пралескі, кожнае лета Вас сагравае пяшчотнае сонейка, кожная восень радуе Вас багаццем і разнастайнасцю фарбаў, а ўзімку лёгкі марозік цалуе Вам шчокі. Жыцця Вам добрага, поўнага, цікавага.

Пры Лідскім гісторыка-мастацкім музеі працуе аб’ект – Дом Валянціна Таўлая. Дом паэта. Ад імя мужчын-паэтаў хочацца пералічыць і жанчын-паэтэс, нашых лідчанак, якія нарадзіліся або жывуць на тэрыторыі Лідчыны і радуюць чытачоў сваім цудоўным мастацкім словам: Данута Бічэль, Хрысціна Лялько, Ірэна Багдановіч, Кацярына Янчэўская, Таццяна Сямёнава, Ганна Рэлікоўская, Марыя Масла, Жанна Сянкевіч, Станіслава Белагаловая, Ірэна Сліўко, Людміла Русь, Святлана Мельнікава-Піваварава, Ганна Гайдукевіч, Ірына Маркевіч, Вольга Верасняк, Людміла Краснадубская, Тарэза Смольская, Вольга Ашмяна-Бічэль, Ала Юшко, Ірына Вашкевіч і іншыя.

У лідскіх мужчын-паэтаў багаты арсенал на вершы, прысвечаныя жанчынам. Дык чытайце іх! І яшчэ раз, са святам!

Жанчынам

                                     Іосіф Масян

Вясну на крылах прыняслі шпакі,

І засталася ў лютым сцюжа…

Не шкадуйце грошай, мужыкі,

Жанчыне на букет із ружаў.

Працяты свет матулі ласкай,

Кахання промнямі прашыты,

Хоць гэты дзень зрабіце казкай

Для той, што стала вам адзінай!

 

Прахожая

                            Уладзімір Васько

Ах, гэты вецер! Я яму зайздрошчу:

Як ён гуляе ў валасах тваіх!

Калі ідзеш ты цераз гэту плошчу,

Мы, нібы скамянелыя стаім.

Ну трэба ж так, ну трэба ж так прыродзе

Адну цябе найлепшым надзяліць.

Усё ў табе да рэчы і па модзе,

Што можа раптам душу распаліць.

“Каханая, – працягваю я рукі, –

Каханая, хоць хвілю пачакай”.

Ды толькі вецер валасы варушыць

І сэрцы хлопцаў кідае ў адчай.

 

Март

                       Владимир Бурак

Солнышко всё больше греет,

Воздух медленно теплеет,

Забываем мы о стужах,

Тает тонкий лёд на лужах.

Время календарь листает.

Да, зима нас покидает.

Надо мною небо выше,

И мяучит кот на крыше.

Март – весенний месяц первый,

Многим он щекочет нервы,

Ведь пришла пора любить…

Март… Ну что тут говорить!

 

Падрыхтаваў Алесь Хітрун, навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея