Лідскі гісторыка-мастацкі музей распрацаваў навагоднюю забаўляльную праграму «Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка», якая стала новым этапам у правядзенні навагодніх мерапрыемстваў. Менавіта яна разлічана для сямейнага наведвальніка. Яе задачай з’яўляецца пазнаёміць дзяцей і дарослае насельніцтва горада і раёна з калекцыяй навагодніх прадметаў і прыемна забавіць хвіліны падчас навагодніх тыдняў.
Малодшае падрастаючае пакаленне за гэты час дазнаецца як выглядалі навагоднія паштоўкі і што на іх пісалі, які пісьмовы прадмет выкарыстоўвалі для занатоўвання; убачыць гульнёвую атрыбутыку, якой карысталіся іх продкі падчас зімовай пары года, а таксама будзе цікавай для іх верхняя зімовая вопратка тых мінулых гадоў і інш. Прагляд навагодніх мультфільмаў, музыка, забавы, гульні, конкурсы, загадкі і іншае дадуць магчымасць адпачыць галоўным наведвальнікам – дзецям – у навагодні зімовы час.
Увага! У гэтыя навагоднія дні будзе ўстаноўлена паштовая скрынка для пісем Дзеду Марозу. Так, гэты галоўны казачны герой зменіць сваю часовую прапіску і паселіцца па вуліцы Замкавай, 7 – у доме паэта Валянціна Таўлая з 10.00 да 18.00. І пагэтаму, галоўнай умовай у наведванні часовага месца жыхарства Дзеда Мароза стане традыцыйнае зачытванне верша ці выкананне песні ля навагодняй ёлкі. Без пачастунка таксама ніхто не застанецца.
Праграма пачне сваю дзейнасць з 20 снежня 2018 года і працягнецца да 20 студзеня 2019 года. Выхадны – панядзелак. Звяртацца па тэлефонах +375154 530552, +375154 622494. Дзед Мароз на Замкавай, 7 настрой падыме без праблем! Вашы вершы – наша казка. Завітайце, калі ласка!