5 кастрычніка ў 12.00 у літаратурным аддзеле музея (дом В.Таўлая, вул. Замкавая,7) пачне працу выстаўка “Листая прошлого страницы”, прысвечаная 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Прадметы, прадстаўленныя ў экспазіцыі дапамогуць адчуць дух таго часу, раскажуць пра святкаванне Вялікага Кастрычніка ў нашым раёне. Сярод іх вымпелы, сцягі, настольныя бюсты з выявай правадыра рэвалюцыі У. І. Леніна, пано, значкі, паштоўкі, фотаальбомы, кнігі.
Для наведвальнікаў будзе працаваць інтэрактыўная пляцоўка, дзе яны змогуць паўдзельнічаць у майстар класах (сабраць пазлы з віншавальных паштовак, расшыфраваць абрывеатуры часоў рэвалюцыі і г.д.).