/ Новости / Жнівеньскія замалёўкі

Жнівеньскія замалёўкі

29 жніўня - час апошняга з трох Спасаў - Арэхавага (папярэднічалі Мядовы і Яблычны). Акунуцца ў народныя традыцыі гэтых свят сёння можна было на інтэрактыўнай вулічнай фотазоне ля музея. Дарэчы, нібы знак удзячнасці ад продкаў - такое добрае надвор'е!!! Гэта была цудоўная магчымасць дзяліцца ўспамінамі, уражаннямі, аглядаючы прадметы з фондаў музея. А колькі радасці для маленькіх наведвальнікаў даставіла магчымасць зрабіць рабінавыя пацеркі, скруціць свечку з вашчыны, пакратаць арэхі на галінцы! Не лішняй была на свежым паветры і гарбата з траў. І, канечне ж, здымак на памяць!