/ Новости / Уладзімір Караткевіч у творах і ва ўспамінах пісьменнікаў горада Ліды

Уладзімір Караткевіч у творах і ва ўспамінах пісьменнікаў горада Ліды

25 лістапада 2020 года ў рэжыме відэаканферэнцыі адбыўся Круглы стол «Быў. Ёсць. Буду», прысвечаны 90-годдзю беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча ў рамках штогадовых «Караткевічаўскіх чытанняў».

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Цэнтр беларускай мовы і літаратуры Інстытута філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Т.Шаўчэнкі, Інстытут мовазнаўства імя А.Патэбні Нацыянальнай акадэміі навук Украіны і Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне.

У навуковай канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 30 прадстаўнікоў Беларусі, Украіны і Польшчы, студэнты-беларусісты Інстытута філалогіі КНУ імя Т.Шаўчэнкі.

У відэаканферэнцыі прыняў удзел навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея Аляксандр Хітрун. Змешчаны матэрыял быў часткова зачытаны ў анлайн-эфіры. Запланавана, што поўнасцю ён будзе змешчаны ў зборніку «Караткевічаўскіх чытанняў». А пакуль яго можна будзе пачытаць на сайце Лідскага гісторыка-мастацкага музея.

Уладзімір Караткевіч у творах і ва ўспамінах пісьменнікаў горада Ліды,
або
Лідская тэматыка ў творчасці класіка беларускай літаратуры

Уладзімір Караткевіч (26.11.1930 – 25.07.1984)

Уладзімір Караткевіч вядомы чытачу як цікавы і самабытны пісьменнік, які здолеў стварыць высакаякасную гістарычную прозу, выявіўшы ў ёй адметныя характары, раскрыўшы багаты ўнутраны свет сваіх герояў, звязаўшы “іх асабісты лёс з лёсам народным”. Яго пяру належаць вершы і паэмы, аповесці і апавяданні, раманы і п’есы, эсэ і літаратурныя артыкулы, публіцыстыка і нарысы.

Пaтpыятызм, paмaнтычнae cвeтaўcпpымaннe, вoльны пaлёт фaнтaзii, aдчyвaннe глыбiнi, шыpынi i бaгaцця нapoднaгa жыцця cтaлi вызнaчaльнымi pыcaмi твopчacцi Улaдзiмipa Кapaткeвiчa. Ён пicaў cтpacнa i зaцiкaўлeнa, пa-cвoймy глядзeў нa пaдзei, звяpтaўcя нe тoлькi дa знaчныx, icтoтныx, aлe чacaм

i дa кyp’ёзныx мoмaнтaў aйчыннaй гicтopыi. Нaпpыклaд, y гyмapыcтычнa-caтыpычнaй aпoвecцi “Цыгaнcкi кapoль” (1958) зaкpaнyў фaкт icнaвaння ў кaнцы XVIII cтaгoддзя нa Гpoдзeншчынe цыгaнcкaгa “кapaлeўcтвa”.

(кніга з аповесцю Уладзіміра Караткевіча “Цыганскі кароль”)

З гісторыі вядома, што сярод “цыганскіх каралёў” на Беларусі ў ХVІІ стагоддзі першае месца займае Ян Марцінкевіч. Паходзіў ён з мяшчан мястэчка Мір Менскага ваяводства, i быў з цыганоў.

22 ліпеня 1778 году Марцінкевіч атрымаў асобны ліст ад князя Карла Станіслава Радзівіла, які больш вядомы пад тагачаснай мянушкай “пане каханку”. Марцінкевіч гэту “каралеўскую” пасаду заняў пасля смерці “цыганскага караля” Сцефановіча.

Да сваей смерці (1790 г.) Ян Марцінкевіч у працягу дванаццаці год кіраваў у Міры – і вельмі ўславіўся сваімі дзівацтвамі. Этыкет, якім абкружыў сябе “цыганскі кароль” Ян Марцінкевіч, быў таксама дзівачны. Апранаўся па-польску. Замест шаблі за пасам меў бізун. У руках насіў ляску з буздыганам. Калі трэба яму было ехаць, то звычайна ўперадзе ехалі дзесяць спевакоў з кіраўніком (За спевакамі ехаў сам “кароль” на добрым кані, вельмі хораша прыбраным. Ззаду за ім – сем цыганоў – у рознакаляровым убранні. За імі вялі некалькі троек парожніх коней. Затым, у старасвецкім рыдване, які быў вымаляваны ў пунсовы колер, ехала “каралева” на васьмёрцы коней).

Пасля Яна Марцінкевіча атрымаў гэту пасаду яго сын, які праз нядоўгі час эміграваў з ардой цыганоў у Турэччыну.

У Лідскім павеце ў часы Марцінкевіча “цыганскім каралём” быў шляхціц Якуб Знамяроўскі (1795 г.). Лідскі шляхціц і п’яніца Якуб Знамяроўскі воляй караля Станіслава-Аўгуста быў зацверджаны каралём над усімі цыганамі, меў цыганскую сталіцу ў Эйшышках і адпаведныя каралеўскія прывілеі. Ён карыстаўся ўсялякімі злоўжыццямі, дзеля чаго супраць яго ў 1799 годзе ўзняўся цыганскі бунт. Цыганы схапілі яго, завязалі ў мяшок, які прывязалі да бэлькі, i пачалі біць. Паколькі Яноўскі, нягледзячы на ўсю сваю ўдзячнасць, адмовіўся атрымаць у спадчыну цыганскую карону, са смерцю Якуба скончылася і дынастыя.

Не пашчасціла цыганам і потым, бо “выбралі яны каралём, і даволі няўдала, таксама лідскага шляхцюка Міласніцкага.

Польшча, дзякуючы няўдаламу панству, пала. Пачаўся новы перыяд гісторыі Белай Русі. Новыя парадкі не спадабаліся Міласніцкаму, і ён з

большасцю заможных цыганоў перакачаваў у 1799 годзе ў Турцыю” [7, с. 128].

Пicьмeннiк нe тoлькi з’eдлiвa xapaктapызye цыгaнcкae “кapaлeўcтвa”, выкpывae нeдapэчнyю cicтэмy дзяpжaўнaгa кipaвaння, aлe i paзвaжae пpa гicтapычны лёc Бeлapyci, зaкpaнae icтoтныя пытaннi caцыяльнa-гpaмaдcкaгa i нaцыянaльнaгa быцця.

Дзеля важнасці гэты цыганскі кароль – Якуб Знамяроўскі спачатку стварыў сабе мудрагелісты тытул: “Літасцю Бога кароль Яку б Першы. Кароль цыганскі, вялікі намеснік Ліды, уладар Мацыевіцкі і Беларускі, гаспадар усіх мясцін, дзе ступаў капыт цыганскага каня, гаспадар егіпцян беларускіх, падляшскіх, абедзвюх Украін і Егіпта, Якуб-кароль” [7, с. 77-78].

Якуб Знамяроўскі “паспяхова” абараняў правы сваіх цыганскіх васалаў у польскім сейме, чыніў там знешнюю палітыку сваёй цыганскай дзяржавы. Але галоўным заняткам былі паборы са сваіх падначаленых (кожны дзесяты конь, кацёл, талер, усё, што належыць цыганам, з’ўлялася яго здабыткам), гулянкі ды камедыйныя судзілішчы. З’едлівую характарыстыку ілжэпафаснай атмасферы ў цыганскай дзяржаве, яе “воінскай” славе дае каралеўскі Медыкус: “Мы цяпер, літасцю нашай шляхты і добранькага Пана Бога, зрабіліся такім народам, што ў нас цыганскае каралеўства – вялікая дзяржава, а бойка на палявой мяжы – знешняя палітыка” [7, с. 85]. Штучнасць сваёй дзяржавы, забітасць і пакорлівасць яе жыхароў і пэўную незадаволенасць такім станам разумее і сам кароль.

Цягнулася такое гадоў з дзесяць, пакуль не ўзбунтаваўся люд цыганскі і, захапіўшы на нейкі час уладу, не наладзіў суд над каралём, прыгаварыўшы яго “пугай адсцябаць”. Урок гэты пайшоў на карысць. Кароль Якуб Першы выправіўся і, не прыгнятаючы цыганоў, правіў імі да самай сваёй смерці.

Калі чытаеш аповесць У.Караткевіча “Цыганскі кароль”, то задумваешся над гісторыяй яго напісання. Па-першае, у творы вядзецца гаворка пра лідскага шляхціца Якуба Знамяроўскага. Па-другое, ён быў зацверджаны цыганскім каралём і меў цыганскую сталіцу ў Эйшышках, населены пункт, які таксама ў недалёкай адлегласці ад лідскіх зямель. А як вядома, што Эйшышкі – гэта даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны). Атрымліваецца, што пісьменнік у свой час бываў у тых краях. Тым больш з Ліды вядзе дарога на Радунь, а менавіта праз вёску Крупава. Гэта, вядома, толькі меркаванні. Але ж на самай справе мaтэpыялы для aпoвecцi Уладзімір Караткевіч узяў з нapыca Адaмa Кipкopa “Нapoднacцi Лiтoўcкaгa Пaлeccя i ixняe жыццё”, змeшчaнaгa ў тpэцiм тoмe “Живoпиcнoй Рoccии” зa 1882 гoд, i нaпoўнiў ix pэaлiямi тaгaчacнaгa жыцця, cмeшным i гapэзлiвымi, пaцeшнымi i тpaгiчнымi, вяcёлымi i cyмнымi. Сaкaвiтымi, y дyxy “флaмaндcкaй шкoлы”, славеснымі фapбaмi мaлюe cтpaвы i гyлянкi ў “пaлaцы” Якyбa Знaмяpoўcкaгa. У аповесці Караткевіч з’едліва характарызуе цыганскае “каралеўства” і недарэчную сістэму дзяржаўнага кіравання, але і разважае пра гістарычны лёс Беларусі, закранаючы існавалыя ў тыя часы сацыяльна-грамадскія і нацыянальныя праблемы, кaлapытнa, y

гyмapыcтычнa-гpaтэcкaвым плaнe, пaдae cцэны aднoй “з caмыx cлaвyтыx вoйнaў, якiя вёў кapoль Якyб Пepшы” [7, с. 94].

****

Усё ж, горад Ліда памятае Уладзіміра Караткевіча. Тут ён быў 9 лютага 1964 года. Сустрэча адбылася ў рэдакцыі лідскай газеты “Сцяг працы”, якая размяшчалася на вуліцы Кірава, 24. У газеце за 11 лютага 1964 года змешчана нататка “У літаратурным аб’яднанні”, у якой пазначана:

У нядзелю ў рэдакцыі газеты “Сцяг працы” сабраліся пачынаючыя літаратары Лідчыны на сход раённага літаратурнага аб’яднання. У госці да мясцовых аўтараў прайшлі вядомы беларускі пісьменнік Янка Брыль, маладыя паэты Уладзімір Караткевіч і Рыгор Барадулін, журналіст, супрацоўнік “Сельской газеты” Якаў Міско.

Супрацоўнік рэдакцыі М.Васілеўскі расказаў аб мінулай рабоце літаратурнага аб’яднання, зрабіў агляд твораў, змешчаных у апошні час на старонках газеты “Сцяг працы”. З разборам вершаў мясцовых аўтараў выступіў супрацоўнік рэдакцыі В.Кучынскі. Потым прачыталі свае вершы настаўнік Іван Івашэвіч, рабочы шклозавода “Нёман” Эдуард Маціеўскі, інструктар ГК КПБ Наталля Гарбачова, служачы Мікалай Маторын.

Цікавымі і карыснымі былі заўвагі, парады, пажаданні нашых гасцей. На сходзе выступілі Я.Брыль і Р.Барадулін.

Выбрана бюро літаратурнага аб’яднання ў складзе пяці чалавек: М.Васілеўскі (старшыня), І.Івашэвіч, В.Кучынскі, М.Маторын, П.Ясінскі.” [7, с. 4]

(Нататка з газеты “Сцяг працы” за 11 лютага 1964 год, №18, с. 4.)

****

Незабыўныя ўспаміны з сустрэч з класікам беларускай літаратуры засталіся і ў лідскіх пісьменнікаў.

Напрыклад, Віктар Бачароў узгадваў пра сустрэчу з Уладзімірам Караткевічам у празаічным творы “Фотаздымак, што застаўся толькі ў памяці”.

Як часта, святкуючы сваё знаходжанне на матулі-зямлі, альбо, інакш, жывучы на ёй, мы не ўсведамляем, што ўсё, з чым мы сутыкаемся, праз зусім кароткі час зыходзіць у гісторыю, і мы, нават не задумваючыся, можам быць сведкамі таго, як блізкае і звычайнае становіцца далёкім і вялікім. Напярэдадні 70-годдзя Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча я перакапаў увесь свой літаратурны архіў з надзеяй знайсці менскі хатні адрас пісьменніка, напісаны яго рукою, але марна. Гэта быў адзіны доказ нашай сустрэчы. Хаця павінны быў быць яшчэ адзін…

80-я гады. Семінар маладых паэтаў і празаікаў у Горадні прайходзіў у абкаме камсамолу, размешчаным у будынку новага замка. Цудоўнае надвор’е. Нападалёк гістарычная Каложа. Унізе пад замкам бяжыць Нёман.

За сваё жыццё я пабываў на дзесятках такіх збораў. Шмат якія эпізоды сцерліся з памяці. Шмат якія зліліся ў адно цэлае. Так, напэўна, было б і з гэтым семінарам маладых пісьменнікаў, калі б “Хрыстос не прызямліўся ў Гародні”, так, жартуючы, мы гаварылі пра прыезд да нас вельмі папулярнага і любімага ўсімі Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Яго любілі, ім захапляліся, як паэты так і празаікі. Таму, што Уладзімір Сямёнавіч спалучаў у сабе абодва гэтыя таленты. Хаця, як я лічу, і ў прозе яго прасочваўся паэт. Паэт яркі і таленавіты, яскравая творчасць якога выдзяляецца шчымлівай рамантычнасцю і высокай грамадзянскай жарсцю, вобразнасцю і глыбокім сэнсам, кранальным лірызмам, філасофска-жыццёвымі развагамі, патрыятычнай і гуманістычнай скіраванасцю.

На той час я ўжо чытаў яго бліскучыя вершы: “Матчына душа”, “Беларуская песня”, “Гусі-лебедзі ў лугах зялёных” і шмат іншых. Быў знаёмы з усхваляванымі радкамі прозы “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. І вось такі вядомы і, як аказалася, такі просты чалавек з намі ў зале. І разам з яго прыходам зала напаўняецца жыццярадасным смехам, бадзёрымі жартамі. Яго ўсмешка дорыцца адразу ўсім прысутным. Ён абуджае да сябе ўсеагульную прыхільнасць. Гіпнатызуе сваёй энергіяй, прыцягвае ўвагу. Ён не ўнутры нашага кола, ён вакол нас. Пасля выступу Караткевіч запрашае ўсіх, хто будзе ў Менску, заходзіць у госці. Я карыстаюся момантам і прашу адрас пісьменніка. І ён размашыста чыркае яго ў мой нататнік, адначасова зачытвае яго ўслых і яшчэ раз запрашае ўсіх маладых пісьменнікаў, не сказаўшых яшчэ ніякага важкага слова ў літаратуры, да сябе ў хатнюю лабараторыю. Такі ён увесь, пісьменнік Уладзімір Караткевіч, які бязмежна любіў жыццё і ўсіх, хто жыве гэтым жыццём.

Пасля быў і той другі няўдалы доказ сустрэчы з ім. Уладзімір Сямёнавіч раскінуў свае рукі і, як нешта дарагое, што сімвалізуе жыццё, абняў нашых дзяўчат, пазіруючы фатографу “Гродзенскай праўды”. Побач з дзяўчатамі стаў і я, радуючыся, што засвяціўся з самім Караткевічам…

Праз некалькі дзён я адкрыў “Гродзенскую праўду” і ўгледзеўся ў фатаграфію, што ілюстравала аповед пра наш семінар. На здымку быў Караткевіч, былі дзяўчаты. Не было толькі мяне…

Тады я моцна не расстроіўся ад “жарту” фатографа, але зараз, пасля добрага кавалку часу, калі паводле слоў С.Ясеніна “вялікае бачыцца здалёк”,

я вельмі шкадую пра той здымак, што застаўся толькі ў памяці…” [1, с. 19-20].

****

У газеце “Гродзенская праўда” за 22 сакавіка 1977 год змешчаны матэрыял “На смену молодость идет…” з фотаздымкам (аўтар яго Віктар Косцін), на якім змешчаны Уладзімір Караткевіч сярод пачынаючых паэтаў і празаікаў Гродзенскай вобласці. Сярод пачынаючых на той час паэтаў тут размяшчаецца лідскі паэт Васіль Варошка. Пра гэтую сустрэчу ён узгадвае наступнае:

“Пасля сканчэння (1976 г.) Полацкага політэхнічнага тэхнікума Васіль быў накіраваны ў Лідскі раён на працу ў райспажыўсаюз механікам па абслугоўванні халадзільнага абсталявання. У гэты час, працуючы і жывучы ў Лідзе, В.Варошка пазнаёміўся з рэдакцыяй лідскай газеты “Уперад”. З якой актыўна супрацоўнічаў, друкаваў матэрыялы. Вясною гэтага ж году ад рэдакцыі было зроблена яму запрашэнне прыняць удзел у семінары маладых паэтаў і празаікаў Гродзеншчыны. У арганізаванай рэдакцыяй паездцы на гэты семінар прынялі ўдзел лідскія паэты Міхась Мельнік, Віктар Бачароў, Уладзімір Васько, Пятро Макарэвіч, Леанід Віннік і Васіль Варошка.

На сустрэчу, якая праходзіла ў абласным камітэце камсамолу прыехалі Уладзімір Гніламёдаў, Аляксей Гардзіцкі, Уладзімір Караткевіч, Аляксандр Капусцін, Міхась Тычына, Анатоль Шаўня. Разам з тым у рабоце семінара прынялі актыўны ўдзел і гродзенцы: лаурэат Дзяржаўнай прэміі СССР пісьменнік Васіль Быкаў, вядомы празаік Аляксей Карпюк і паэтэса Данута Бічэль-Загнетава. Семінар быў падзелены на секцыі. У секцыю “Проза”, якую ўзначальваў Васіль Быкаў, быў размеркаваны Васіль Варошка. Патрапіць у яе вырашыў сам В.Варошка па зямляцкіх корнях, бо В.Быкаў нарадзіўся непадалёку ад яго радзімы. На мерапрыемстве лідскі паэт чытаў сваё апавяданне, атрымліваў пэўныя заўвагі і парады для далейшага напісання мастацкіх твораў. Васіль Быкаў на той час ужо быў вядомым пісьменнікам, але для аўдыторыі падаўся зусім простым чалавекам. Пасля таго, як секцыі спынілі сваю працу, паэты сабраліся з фае і фотакарэспандэнт з “Гродзенскай праўды” параілі зрабіць фотаздымак на памяць разам з Уладзімірам Караткевічам. Па параўнанню з Васілём Быкавым Уладзімір Караткевіч яшчэ толькі праяўляў сябе ў літаратуры і таксама падаўся звычайным чалавекам. На прапанову фатографа ўсе прысутныя акружылі пісьменніка. Дзякуючы гэтаму выпадку ўспамін захаваўся на старонках “Гродзенскай праўды”” [5, с. 4].



(на здымку: з левага боку лідскі паэт В.Ф.Варошка і беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч)

****

Пра сустрэчу з Уладзімірам Караткевічам узгадвае і лідскі пісьменнік Уладзімір Васько.

У 1961-1962 гадах ён вучыўся ў Гродзенскім педінстытуце. У той дзень, калі прыехалі беларускія пісьменнікі, студэнты з усіх факультэтаў і выкладчыкі сабраліся ў актавай зале. Вёў сустрэчу літаратуразнавец Рыгор Бярозкін. Пасля слова было дадзена паэту Анатолю Вярцінскаму, які дэкламаваў свае вершы, а затым у сваю чаргу эстафету ў працягванні гутаркі перадаў аднадумцу Уладзіміру Караткевічу. Уладзімір Сямёнавіч штосьці чытаў з прозы. А Рыгор Саламонавіч зазначыў, што маладым паэтам трэба звяртацца да больш сталых творцаў, у прыватнасці да выкладчыка педінстытута Аляксея Пяткевіча. Запрошаныя творцы з задавальненнем адказвалі на пытанні студэнтаў. Урэшце-рэшт, паўтары гадзіны адведзеныя на мерапрыемства прайшлі хутка.

Калі са сцэны спусціліся пісьменнікі, то студэнты, у большасці дзяўчаты, гісторыка-філалагічнага факультэта акружылі іх і не хацелі адпускаць гасцей, задавалі пытанні, цікавіліся іх жыццём, творчасцю. У асноўным, пытанні былі зададзены Уладзіміру Караткевічу, у якога на той

час з-пад яго пяра ўжо былі выдадзены шматлікія кнігі. На той імпрэзе прысутнічаў і Уладзімір Васько, але пытанняў шаноўнаму госцю не задаваў.

****

Лідскі паэт Міхась Мельнік таксама захоўвае ў памяці ўспамін пра сустрэчу з Уладзімірам Караткевічам.

У Красноўскай сярэдняй школе разам з выкладчыцкай дзейнасцю, Міхась Іванавіч вёў літаратурны гурток “Крынічка”. І адным разам, дзесьці ў 1975 годзе ў школу прыйшло паведамленне, якое было падпісана Аляксеем Карпюком – сакратаром Гродзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў аб прыняцці ўдзелу ў літаратурнай вечарыне. Сустрэча была арганізавана ў Старым замку. З Ліды ахвотна арганізавалі паездку паэты Віктар Бачароў, Леанід Віннік і Міхась Мельнік з вучаніцай Красноўскай школы Валянцінай Шылкоўскай, так як яе вершы ўжо неаднаразова друкаваліся ў лідскай газеце “Уперад”. З вядомых пісьменнікаў на мерапрыемстве былі Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Аляксей Карпюк, Данута Бічэль-Загнетава. У газеце “Гродзенская праўда” быў змешчаны матэрыял пра імпрэзу.

****

Свае вершы прысвячаюць Уладзіміру Караткевічу і лідскія паэты. Адзін з іх ёсць і ў Іосіфа Масяна.

Памяці У.Караткевіча

Хвалі на бераг накоцяцца з плачам

І возера Свіцязь ахутаў туман…

Тут ты, калісьці, узіраўся ў далеч:

Што бачылі там – мо, высокі курган,

Насыпаны продкамі ў даўнім мінулым,

Ці вояў крыжацкіх памроіўся цень?..

Цяпер разумею, па мудраму чулым

Сэрцам глядзелі ў будучы дзень.

З высі стагоддзяў і ўсім нам, дарэчы,

З гісторыі даўняй даслаў нам ключы.

Ды: “…Не знікаць жа паэтам тут вечна,

У песні з вякоў, ад дзядоў жывучы!”

****

Шматлікія творы Уладзіміра Караткевіча, як вядома, экранізаваны. Сам пісьменнік пісаў сцэнарыі да фільмаў. Вядомая кінастужка “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (1967 г.) таксама мае дачыненне да жыхара горада Ліда. Падрабязна пра гэта ён падзяліўся ўспамінам праз “Лідскую газету” у матэрыяле Вольгі Мацеша «“Стоп-кадр!”, або Аб тым, хто адыграў ролю дзевятага апостала ў фільме “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”» за 18 лістапада 2015 года.

Не кожны з нас можа пахваліцца тым, што калісьці прымаў удзел у здымках гэтага мастацкага фільма. А вось у лідчаніна Мікалая Удовіка такі вопыт ёсць. У 1964 годзе, разам са знакамітымі савецкімі артыстамі, ён

гуляў ролю ў гістарычнай трагікамедыі “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” паводле рамана Уладзіміра Караткевіча. Фатаграфіі з месца здымак дагэтуль захоўваюцца ў сямейным альбоме Мікалая Анісімавіча. Сам жа герой артыкула вялікім дасягненнем такі акцёрскі вопыт не лічыць. У біяграфіі любога чалавека можа быць месца цікаваму факту.

– У сакавіку 1964 года разам з жонкай мы адпачывалі ў Ялце, у санаторыі Міністэрства абароны – распавядае лідчанін. – І вось аднойчы, пасля сняданку, адміністрацыя аздараўленчай установы запрасіла ўсіх адпачывальнікаў у клуб, патлумачыўшы: прыехалі прадстаўнікі “Беларусьфільма” і хочуць адабраць некалькіх чалавек для здымак у кінакарціне. Памятаю, як касцюмеры, мастакі і рэжысёр Уладзімір Бычкоў да нас доўга прыглядаліся. У выніку мне сказалі, што я падыходжу на ролю дзявятага Апостала ў фільме “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, і запрасілі прыйсці на здымачную пляцоўку ўжо на наступны дзень.

Станісты малады афіцэр Мікалай Удовік і не заўважыў, як дзякуючы нагоды і выразнай працы кінематаграфістаў перанёсся ў часы Вялікага Княства Літоўскага, калі землямі кіраваў кароль Жыгімонт Аўгуст. Па сюжэце фільма галоўнай дзеючай асобай з’яўляўся вулічны шут Юрась Братчык, пераўвасоблены ў Хрыста і прымусіў народ паверыць у складзеную ім легенду. Дарэчы, гэтая роля ў кінастужцы дасталася Льву Дураву, побач з якім здымаліся яго знакамітыя калегі: Аляксей Смірноў, любоў Румянцава, Леанід Канеўскі і іншыя. Назіраючы за гульнёй зорнага калектыву, Мікалай Анісімавіч мімаволі пагружаўся ў творчасць. Але самае галоўнае – акцёрская ігра прыйшлася яму па душы.


(Фатаграфія на памяць: у касцюме (у цэнтры) Аляксей Смірноў, побач з ім Леў Дураў, у ніжнім шэрагу другі справа — Мікалай Удовік)

– У адзін з дзён здымаліся са Львом Дуравым, – успамінае мой суразмоўца. – Па сцэнары апосталам трэба было несці Ісуса Хрыста, які стаяў на драўляных насілках і бласлаўляе бедных сялян. Дураў, малады, хударлявы па целаскладзе, вельмі баяўся, што ўпадзе. У выніку было вырашана прымацаваць да адной з дошак доўгі штыр. Калі Леў Канстанцінавіч станавіўся на насілкі, яго моцна прывязвалі да зробленай страхоўцы, а затым апраналі на яго сцэнічны касцюм – доўгую белую кашулю. За вопраткай штыр быў не бачны, і акцёр упэўнена выконваў ролю, пакуль мы на ўзроўні свайго росту неслі насілкі. І гэта не адзінае, што акцёру прыйшлося перажыць тады. У момант сцэны Дураў ніяк не мог доўга

трымаць руку са стуленымі, як трэба для ролі, пальцамі. Тады рэжысёр прыняў незвычайнае рашэнне. Ён сказаў, каб пальцы рукі склеілі клеем. Так у выніку і было зроблена.

Атрымалася пазнаёміцца Мікалаю Анісімавічу і з Аляксеем Смірновым-артыстам, вядомым многім лідчанам па фільмах “Аперацыя “Ы” і іншыя прыгоды Шурыка” і “У бой ідуць адны “старыя””. Акцёр тады прыехаў на здымкі чарговага эпізоду і не застаўся непазнаным. Праз пяцьдзесят гадоў наш герой успамінае гэтую цёплую сустрэчу:

– Тры гадзіны Аляксей Смірноў расказваў нам аб сваёй працы ў тэатры, пра кінастужкі, у якіх нядаўна здымаўся, аб жыцці. Мы шмат смяяліся. Шчыра кажучы, якім ён бачыўся нам на тэлеэкране (гэтакі гумарыст, весялун), такім апынуўся і ў жыцці. Доўга не маглі адпусціць яго, а затым вырашылі разам сфатаграфавацца на памяць. На шчасце, з сабой быў фотаапарат “Зеніт”, які падарылі мне на дваццаціпяцігоддзе.

(Мікалай Удовік (з левага боку) разам з напарнікам у вобразе апосталаў)

Чатыры дні разам з іншымі акцёрамі масоўкі Мікалай Удовік прымаў удзел у стварэнні эпізодаў для мастацкага фільма. Паводле яго слоў, людзі, якія раней не мелі ніякага дачынення да кінематографа, свае ролі выконвалі нядрэнна. Так, вобраз Іуды аднаўляў на сабе рыбак з мясцовага пасёлка. Знешне ён быў вельмі падобны на свайго прататыпа (і формай асобы, і барадой), так што яго нават не грыміравалі. Іншым жа даводзілася пераўвасабляцца, у тым ліку і з дапамогай прафесійных мастакоў.

– Працавалі з раніцы да вечара, толькі з перапынкам на абед, – працягвае Мікалай Анісімовіч. – У выніку не заўважылі, як наша акцёрская кар’ера падышла да свайго завяршэння. Ролі былі згуляныя, і неўзабаве кожны з нас, яшчэ трохі адпачыўшы ў санаторыі, вярнуўся дадому – да працы і надзённых справах. Але свой творчы адпачынак я не забыўся: праявіў плёнку, зрабіў фатаграфіі, а потым яшчэ доўга рассылаў іх па розных кутках Савецкага Саюза.

Кінастужку са сваім удзелам Мікалай Удовік змог паглядзець праз дваццаць пяць гадоў пасля выхаду яе на экраны (па пэўных

цэнзуры фільм доўга не прапускалі ў эфір). Толькі ў 1991 годзе ён дэманстраваўся ў кінатэатры “Юбілейны”. Там, дарэчы, зноў адбылася сустрэча нашага героя з рэжысёрам карціны Уладзімірам Бычковым, які, паглядзеўшы фатаграфіі, зрабіў на адной з іх надпіс: “Дзякуй за памяць аб фільме…”

Сёння кінастужка “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” камусьці падасца малазнаёмай ці ўвогуле невядомай. На змену ёй даўно прыйшлі баевікі, трылеры, бясконцыя серыялы. Але ёсць яшчэ людзі, якія з задавальненнем пераглядаюць фільм зноў і зноў. Праз гады ён не страціў актуальнасці і цікавы сваім прыхільнікам, сярод якіх-жыхар нашага горада Мікалай Удовік.

Фільм “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” кінакрытыкі калісьці называлі энцыклапедыяй народнага жыцця Беларусі 16 стагоддзя, ставячы яго ў адзін шэраг з “Гарганцюа” Франсуа Рабле і “Цілем Уленшпігелем” Шарля дэ Костэра. І яшчэ, да 1989 года фільм быў адкладзены на паліцу”[6, с. 18].

****

Напрыканцы верасня 2020 года мне, аўтару гэтых радкоў, пашанцавала прыняць удзел у экскурсіі па вуліцах Мінска. Тым больш, што гідам быў мой даўні знаёмы і калега Павел Каралёў. Падчас турыстычнай вандроўкі мы пабачылі дом па вуліцы Чарнышэўскага, 7, у якім жыў Уладзімір Караткевіч (гэта была першая мінская кватэра, якую пісьменнік атрымаў у “выдавецкім” доме). Там, у 1965 годзе, у сваёй “халасцяцкай” аднапакаёўцы на пятым паверсе блочнай хрушчоўкі ён пэўны час трымаў мядзведзяня Тупу: мыў яго ў ванне, абціраў ручніком як дзіця, а потым яго пісьменнік ранютка (каб не пужаць людзей) выводзіў на павадку на здымкі савецка-чэхаславацкага мастацкага фільма “Пущик едет в Прагу”. Пра гэтага ручнога звярка У.Караткевіч планаваў напісаць твор, але ж лёс Тупы (у фільме яго імя Пушчык) быў трагічны і перанесці пісьменніку гэты боль было складана [3, c. 12].

(Уладзімір Караткевіч корміць з рукі мядзведзя Тупу)

(дом у Мінску па вуліцы Чарнышэўскага, дзе жыў Уладзімір Караткевіч)

Лідчына захоўвае яшчэ шмат цікавых падзей, якія маюць дачыненне да творчасці класікаў беларускай літаратуры. Усяму патрабуе час каб разгадаць свае таямніцы. І адгадкі на іх абавязкова знойдуцца.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Бачароў, В. Фотаздымак, што застаўся толькі ў памяці / В. Бачароў / Ад лідскіх муроў. – 2001. – №1/5. – С. 19–20.

2. Даўгяла, З. Цыганы на Беларусі / З. Даўгяла // Спадчына. – 1992. – № 4. – С. 54–66.

3. Зенина, Т. Грустная история Пущика / Т. Зенина // СБ. Беларусь сегодня. – 2006. – 28 сент. – С. 12.

4. Караткевіч, У. Збор твораў у 8 тамах. Т. 2. Аповесці, апавяданні, казкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – С. 73–129.

5. Костин, В. На смену молодость идёт… / В. Костин // Гродзенская праўда. – 1977. – № 56. – 22 сак. – С. 4.

6. Матеша, О. «Стоп-кадр!», или О том, кто сыграл роль девятого апостола в фильме «Христос приземлился в Гродно» / О. Матеша // Лідская газета. – 2015. – №90 (12646). – 18 нояб. – С. 8

7. У літаратурным аб’яднанні // Сцяг працы. – 1964. – №18. – 11 лютага. – С. 4.

Алесь Хітрун,

навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея