Кажамякін Аляксандр Уладзіміравіч (1905-1998) – камандзір 307-ай штурмавой авіяцыйнай дывізіі. Прымаў актыўны ўдзел у вызваленні г. Ліды, Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1964).
Кажамякін Аляксандр Уладзіміравіч нарадзіўся 23 лістапада 1905 г. у г. Клінцы Бранскай вобласці (былы пасад Клінцы Суражскага павета Чарнігаўскай губерні), у сям’і рабочага. Да чатырнаццаці гадоў вучыўся ў школе, а затым пайшоў працаваць чорнарабочым, потым пакавальнікам на Клінцоўскую суконную фабрыку імя Леніна. У 1925-1926 гг. – курсант Ленінградскай ваенна-тэарэтычнай школы лётчыкаў. У1926-1927 гг. – слухач 1-ай ваеннай школы лётчыкаў Украінскай ваеннай акругі. Лётчык-інструктар, камандзір звяна 3-ай ваеннай школы лётчыкаў Прыволжскай ВА (1928-1933), камандзір звяна 1-ай штурмавой эскадрыллі, камандзір атрада 2-ой бамбардзіровачнай эскадрыллі, камандзір 53-га асобнага трэніровачнага атрада Ленінградскай ВА (1933-1938). Памочнік камандзіра 10-га бамбардзіровачнага палка 68-ай авіябрыгады Ленінградскай ВА (1938-1939). Удзельнік савецка-фінскай вайны. Слухач вышэйшых курсаў удасканалення камсаставу (01-09.1940), камандзір 210-га авіяпалка Арлоўскай ВА, падпалкоўнік (1940-1941).
З успамінаў унука Аляксея Кажамякіна: “Великую Отечественную войну дед встретил командиром 210 бомбардировочного авиаполка на Су-2. В приказе Военного Совета 18 Армии в июле 1941 года отмечались «высокое мастерство, отвага и героизм летчиков 210-го бомбардировочного авиаполка (командир – подполковник А.В. Кожемякин). Свою первую боевую награду – орден Ленина дед получил уже в ноябре 1941 года за образцовое выполнение долга, доблесть и мужество (Постановление Военного Совета Южного фронта от 05.11.1941 № 016/Н)”.
Камандзір 45-ай змешанай авіяцыйнай дывізіі Паўднёвага фронту (1941-1942), палкоўнік, намеснік камандзіра 230-ай штурмавой авіяцыйнай дывізіі чацвёртай паветранай арміі Паўднёвага фронту (1942-1943), камандзір 307-ай штурмавой авіяцыйнай дывізіі Заходняга, Бранскага, 2-га і 1-га Прыбалтыйскага, 3-га Беларускага і 1-га Украінскага франтоў (04.1943-05.1945).
Узнагароды: ордэн Леніна, тры ордэны Чырвонага Сцяга, ордэн Багдана Хмяльніцкага ІІ ступені, ордэны Айчыннай вайны І і ІІ ступені, ордэн Чырвонай Зоркі, медалі.
Пасля вайны камандзір 307 штурмавой авіяцыйнай дывізіі ў складзе Савецкіх войскаў у Германіі, Чэхаславакіі, Аўстрыі (05-10.1945), слухач курсаў удасканалення камандзіраў авіядывізій пры Упраўленні ВПС СССР (05-10.1945), намеснік камандзіра 244-ай бамбардзіровачнай дывізіі ў Румыніі (1946-1947), камандзір бамбардзіровачнай дывізіі ў г. Порт-Артур (1947-1948). Дэмабілізаваны ў 1948 г. у званні палкоўніка. Начальнік штаба Мясцовай супрацьпаветранай абароны базы Міністэрства дзяржхарчовых рэзерваў у Шчарбакове Яраслаўскай вобласці (1949-1950), заадчык гарсабесам у Клінцах (1950-1951), старшыня камітэта ДТСААФ у Клінцах (10-12.1951), загадчык складам гатовай прадукцыі завода імя Калініна (1958-1960). З 1960 г. на пенсіі.
3 ліпеня 1964 г. пастановай бюро Лідскага ГК КПБ і выканкама гарадскога Савета дэпутатаў працоўных «за актыўны ўдзел у вызваленні горада Ліды» былому камандзіру 307 шад Аляксандру Уладзіміравічу Кажамякіну было прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна горада Ліды.
У маі 1995 г. указам Прэзідэнта Расіі А. У. Кажамякін быў узнагароджаны ордэнам Жукава.
У вызваленні г. Ліды вызначыліся 3-ці гвардзейскі кавалерыйскі корпус пад камандаваннем М. С. Аслікоўскага і 307-ая штурмавая авіядывізія пад камандаваннем А. У. Кажамякіна. Вытрымкі з загада Народнага Камісарыяту Абароны ад 25 ліпеня 1944 г.: «В ознаменование успеха в боях за освобождение г. Лида 307-й авиадивизии (командир полковник Кожемякин А.В.), 17-му (командир подполковник Шевченко М.Т.), 23-му (командир подполковник Бондарь Б.Т.) и 86-му (командир подполковник Труханов А.Ф.) гвардейским кавалерийским полкам присвоить наименование «Лидских».
Аляксандр Уладзіміравіч успамінаў: «В Белорусской операции мы взаимодействовали с конно-механизированной группой генерала Осликовского… Дивизия была укомплектована прекрасными по тому времени самолетами-штурмовиками ИЛ-2. Они могли летать буквально в десятке метров над землей. Имея мощное вооружение — пулеметы, пушки и, конечно, бомбы, штурмовики были настоящей грозой для фашистских вояк. Они их прозвали «черной смертью». У нас же называли эти самолеты «летающими танками». …Результативно действовали штурмовики и в боях за Лиду. Экипажи десятки раз летали на штурмовку узлов сопротивления, громили пехоту в окопах и на марше, совершили налет на лидский аэродром. Наша помощь конникам и танкистам позволила ускорить освобождение города».
А. Кажамякін прыязджаў у Ліду. У музеі захоўваюцца яго ўспаміны, аўтабіяграфія, фатаграфіі, перапіска з музейнымі супрацоўнікамі, віншавальныя паштоўкі.