18 декабря на базе выставки «Надежный щит страны» прошел музейный диалог «На страже Родины», посвященный 61-ой годовщине создания РВСН и 60-летию 49-ой ракетной дивизии. Ветераны-ракетчики вели активный диалог о патриотическом воспитании молодежи, о сотрудничестве с разными ветеранскими организациями Лидчины. За активную деятельность многие ветераны были награждены почетными грамотами. Председатель ветеранской организации «Ракетчик» Кириченко И.В. вручил присутствующим юбилейные нагрудные знаки.
Ветераны и их родственники передают в дар музею личные вещи, предметы, связанные со службой в ракетных войсках. Новые поступления были представлены на выставке, они пополнили музейные коллекции.
На мероприятие была приглашена Ерчик Надежда Васильевна, вдова подполковника в отставке Ерчика Ивана Михайловича. Надежда Васильевна поздравила ветеранов с праздником и передала в дар музею личные вещи, документы, фотографии, сувениры своего мужа.
С 18 декабря в музее начал работать новый проект «Судьба человека», в котором через документы, фотографии, личные вещи показана судьба конкретного человека от детских лет до взрослой жизни. Данный проект начался с судьбы Ерчика Ивана Михайловича.
После торжественной части ветераны зашли в гости к хозяйке «белорусской хатки». За чашкой чая они вспоминали свою молодость, родных и близких, а также военную службу.
Мероприятие прошло в теплой атмосфере.
18 снежня на базе выстаўкі «Надзейны шчыт краіны» прайшоў музейны дыялог «На варце Радзімы», прысвечаны 61-ай гадавіне стварэння РВСН і 60-годдзю 49-ай ракетнай дывізіі. Ветэраны-ракетчыкі вялі актыўны дыялог аб патрыятычным выхаванні моладзі, аб супрацоўніцтве з рознымі ветэранскімі арганізацыямі Лідчыны. За актыўную дзейнасць шматлікія ветэраны былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі. Старшыня ветэранскай арганізацыі «Ракетчык» Кірычэнка І.В. уручыў прысутным юбілейныя значкі «60 гадоў 49-ай ракетнай дывізіі».
Ветэраны і іх сваякі перадаюць у дар музею асабістыя рэчы, прадметы, звязаныя са службай у ракетных войсках. Новыя паступленні былі прадстаўлены на выстаўцы, яны папоўнілі музейныя калекцыі.
На мерапрыемства была запрошаная Ерчык Надзея Васільеўна, удава падпалкоўніка ў адстаўцы Ерчыка Івана Міхайлавіча. Надзея Васільеўна павіншавала ветэранаў са святам і перадала ў дар музею асабістыя рэчы, дакументы, фатаграфіі свайго мужа.
З 18 снежня ў музеі пачаў працаваць новы праект «Лёс чалавека», у якім праз дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы перадаецца лёс канкрэтнага чалавека ад дзіцячых гадоў да дарослага жыцця. Дадзены праект пачаўся з лёсу Ерчыка Івана Міхайлавіча.
Пасля ўрачыстай часткі ветэраны зайшлі ў госці да гаспадыні «беларускай хаткі». За кубкам гарбаты яны ўспаміналі сваю маладосць, родных і блізкіх, а таксама ваенную службу.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы.
/ Новости / Музейный диалог «На страже Родины»