/ Новости / Героі марскіх глыбінь

Героі марскіх глыбінь

Пад такой назвай пачала працу выстаўка і прайшло мерапрыемства, прысвечанае 115-годдзю з дня заснавання падводнага флоту. Выстаўка расказвае пра маракоў-падводнікаў Лідскага раёна.

Напярэдадні Дня марака-падводніка сабраліся ў музеі за кубкам кавы маракі-падводнікі Лідчыны, настаяцель храма ў імя іконы Божай Маці “Усецарыца” пратаіерэй Сяргей Шафарот, супрацоўнікі музея, члены літаратурнага аб’яднання “Суквецце”. Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі гісторыю стварэння падводнага флоту і ролю ў яго станаўленні беларусаў, прыводзілі прыклады мужнасці і гераізму марскіх віцязяў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Маракі-падводнікі падзяліліся сваімі ўспамінамі пра службу, а таксама ўспомнілі  сваіх землякоў Віктара Кузміцкага і Сяргея Нежуціна, якія загінулі пры выкананні  воінскага доўгу. Удзельнікі літаратурнага аб’яднання прачыталі свае вершы, якія прысвяцілі героям марскіх глыбінь.