/ Новости / Дзень беларускага пісьменства і Дзень ведаў у доме Таўлая

Дзень беларускага пісьменства і Дзень ведаў у доме Таўлая

Дом паэта Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея таксама не абмінуў даты (Дзень беларускага пісьменства і Дзень ведаў), якія маюць дачыненне да жыцця і творчасці паэта.

Так, у Слоніме паэт навучаўся ў настаўніцкай семінарыі, а ў вёсцы Рудаўка, што на Слонімшчыне, было першае каханне з дзяўчынай Антанінай Кулак, у Слоніме паэт атрымаў першае баявое хрышчэнне — за адмову ад апалячвання пад час навучання ў семінарыі быў адлічаны з навучэльні. Са Слоніма быў добра знаёмы з ім паэт Анатоль Іверс. У першы дзень ведаў у дом паэта, што па вуліцы Замкавая, 7 завіталі вучні школы нумар 11 г. Ліды. Для іх была арганізавана экскурсія, якая мела форму мерапрыемства — інсцэніраваны аповед «Разам з Таўлаем Слонім узгадаем». Праз дыялог паміж супрацоўнікамі музея Г. М. Драб (у ролі ахмістрыні) і А. Хітруна (у ролі В. Таўлая) вучні апынуліся ў прасторы мінулага часу і дазналіся пра жыццё і творчасць земляка-паэта.