/ Музейна-педагагічны занятак “Як жылі нашы продкі”

Музейна-педагагічны занятак “Як жылі нашы продкі”

Музейна-педагагічны занятак “Як жылі нашы продкі” прысвечаны нашым самым далёкім продкам, якія жылі ў каменным веку. Лідскі раён археалагічна вельмі багаты. З самых старажытных часоў тут жылі людзі, пра што кажуць старажытныя стаянкі і паселішчы, знойдзеныя на тэрыторыі раёна. Дадзены зал дае ўяўленне самым маленькім жыхарам нашага горада аб жыцці і занятках людзей у каменным веку. Тут ёсць усё, каб паўнавартасна акунуцца ў свет першабытнага чалавека. Пасярод залы – будан са шкур, перад якім разаслана скура бурага мядзведзя. На сценах – каменныя прылады працы, бівень маманта. Маленькія наведвальнікі могуць не толькі ўбачыць, але і пабываць на занятку ў гэтай зале.