/ Выстава «Надзейны шчыт краіны»

Выстава «Надзейны шчыт краіны»

Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца ​​з гісторыяй Паўночнага гарадка.

На выставе прадстаўлены стэнды з інфармацыяй пра гісторыю і баявы шлях 49-ай гвардзейскай Чырвонасцяжнай Станіслава-Будапешцкай ракетнай дывізіи, якая дыслакавалася на Лідчыне ў 1960-1997 гады. Многіх зацікавяць прадметы, звязаныя з ваеннымі буднямі і бытам ваеннаслужачых. Сярод  іх: макеты ракетных комплексаў, ваенна-палявыя тэлефонны апарат-ТА-57, дазіметр ДБГ-06Т, радыёметр ДП-12, штодзённая і парадная форма, асабістыя рэчы, узнагароды, дакументы і іншыя цікавыя экспанаты.

На базе выставы будзе праводзіцца цыкл мерапрыемстваў «Гартаючы старонкі календара”.