Сябры! Вестка аб душэўнай выставе ў нашым музеі «Хрушчоўка 60-х» даўно разнеслася па краіне. Пра яе пісалі амаль усе газеты РБ, пабывалі ў гасцях канал «Свет-24», Гродзенскае тэлерадыёаб’яднанне.
Прайшло 5 гадоў, а выстава, прысвечаная кватэрнаму пытанню 1960-х гадоў, па-ранейшаму прыцягвае магчымасцю патрымаць у руках культавыя прадметы таго часу, пачытаць газеты 60-х, паглядзець дыяфільмы, альбомы з фотаздымкамі акцёраў, ўключыць радыёлу …
На выставе няма асабістых фатаграфій і дакументаў. Гэта зборны вобраз, прысвячэнне бытавому баку жыцця ў г.Ліда. Наведвальнікі радуюць музейшчыкаў, прыносяць у нашу «кватэрку» усё новыя (старыя, вядома) прадметы побыту 60-х гадоў.
Ўзнікла ідэя стварыць віртуальны агляд прадметаў з «Хрушчоўцы 60-х» для таго, каб здзівіць тых, хто яшчэ не адкрываў дзверы нашай «кватэры» і парадаваць яшчэ раз тых, хто ўжо заходзіў…
Як Вам ідэя? Вырашана, пачынаем! Абавязуемся рэгулярна закідваць тэматычныя міні-агляды.
Сачыце за публікацыямі!
вашы
Куратар праекта Таццяна Нікіфарава
Фатограф праекта Таццяна Синиченкова