Лідскі замак – жамчужына Лідчыны. Хто б ні прыехаў у горад, заўсёды зверне свой позірк на гэтыя сцены. Стагоддзі прастаяў ён як сапраўдны абаронца гэтых зямель.
Фота: Галіна Булавік
Пачынаючы з паходаў Тэўтонскага ордэна, замак перажыў мноства бітваў. На тэрыторыі замка прымалі гасцей і каралеўскіх кровей, і менш знатных асобаў.
Фота: Людміла Наўмовіч
Фота: Галіна Булавік
Фота: Юлія Краніна
Цяпер Лідскі замак – толькі памяць пра тыя часы, але да гэтага часу ён дзівіць сваёй веліччу і магутнасцю. У любы час года ён выглядае выдатна! Інтэрактыўная выстава «Лідскі замак праз фотааб’ектыў» паказвае нам, што жыхары Лідчыны з трапятаннем і любоўю ставяцца да гэтай цвярдыні і хочуць перадаць нам сваё бачанне яго прыгажосці, велічы, тое, што ён заўсёды розны, з якога боку на яго ні паглядзелі бы.