Па заканчэнні Пятроўскага посту на стале з’яўлялася малако, смятана, масла, сыр.Сытная ежа была дарэчы, бо распачынаўся важны цыкл сельскагаспадарчых работ у жыцці нашых продкаў: касьба, а пасля жніво. Вялікую ўвагу надавалі падрыхтоўцы прыладаў працы: кос, грабляў, вілаў, сярпоў, цэпаў і інш. Зараня клапаціліся і наконт талакі – добрага звычаю нашых продкаў бескарыснай дапамогі аднавяскоўцам. І… Continue reading Вулічная фотазона “ Таямніцы хлеба”
Category: Навіны
Музейны дыялог «Памятью живы…»
8 ліпеня – Дзень вызвалення горада Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У музеі гэтай памятнай даце быў прысвечаны дыялог «Памятью живы…». У мерапрыемстве прынялі ўдзел ветэраны 49-ай ракетнай дывізіі. У дыялогу закраналіся пытанні, якія не толькі тычацца вызвалення Лідчыны, але і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы.
Фота-мікс з цыкла заняткаў “Згадкі з беларускай хаткі”
Развіваць уяўленні пра свет, знаёміць з гісторыка-культурнай спадчынай свайго народа дапамагаюць музейна-педагагічныя заняткі – адзін з самых цікавых і ўдзячных накірункаў у рабоце музейшчыка. Ствараючы атмасферу цеплыні і добразычлівасці, даверу і саўдзельніцтва, глядзіш – сумны ўсміхаецца, актыўна ўключаецца ў бяседу. Сціплы задае цікавыя пытанні і робіць дзівосныя вывады, а няўпэўнены ў сабе перамагае ў конкурсах.… Continue reading Фота-мікс з цыкла заняткаў “Згадкі з беларускай хаткі”
Музейны занятак “Смак па-беларуску”
Незвычайна смачны, цікавы і непаўторны пласт культуры нашых продкаў – беларуская нацыянальная кухня. Пра яе асаблівасці, традыцыі, што з глыбіні стагоддзяў дайшлі да нашых дзён, пра шматлікія самабытныя стравы можна даведацца на музейным занятку “Смак па-беларуску ”. Супрацоўнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея запрашаюць усіх зацікаўленых прыняць удзел у конкурсах, прадэманстраваць сваю кемлівасць і знаходлівасць у “смачным”… Continue reading Музейны занятак “Смак па-беларуску”
Інтэрактыўны занятак “Хлеб вайны і хлеб Перамогі”
Сучаснікам добра знаёмы смак чорнага і белага хлеба, здобных булачак. А які смак меў хлеб ваеннай пары? Па якім рэцэпце яго выпякалі? А хто пёк і дастаўляў хлеб партызанам? Чаму хлебная дзяжа можа быць сімвалам вайны і Перамогі? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні можна атрымаць у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі на інтэрактыўным занятку “Хлеб вайны… Continue reading Інтэрактыўны занятак “Хлеб вайны і хлеб Перамогі”
Музейны дыялог «Сувязь набліжала Перамогу»
14 сакавіка ў музеі прайшоў музейны дыялог «Сувязь набліжала Перамогу». Госцем мерапрыемства стаў жыхар г. Ліды Ярашук М.М. Міхаіл Мікалаевіч цікавіцца гісторыяй, а таксама захоплены зборам матэрыялаў аб стварэнні апаратаў сувязі ў розныя гістарычныя перыяды. Апарат сувязі «Поўнач», сабраны яго рукамі, папоўніў музейную выстаўку «Нам 41-шы не забыцца, на 45-ты славіць». Міхаіл Мікалаевіч расказаў вучням… Continue reading Музейны дыялог «Сувязь набліжала Перамогу»
Музейна-педагагічныя заняткі «Ад Вербніцы да Вялікадня»
Сардэчна запрашаем на музейна-педагагічныя заняткі «Ад Вербніцы да Вялікадня». У праграме знаёмства з традыцыямі гэтых вясновых свят – самых светлых у народным календары. «За тыдзень – Вялікдзень»,– казалі нашы продкі, асвенціўшы галінкі вярбы ў нядзелю. Навошта асвянчалі вярбу? Ад чаго яна аберагала, лячыла? Як бацькі выкарыстоўвалі галінкі гэтага дрэўца ў выхаванні сваіх дзетак? «За… Continue reading Музейна-педагагічныя заняткі «Ад Вербніцы да Вялікадня»
У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі працягваюцца інтэрактыўныя заняткі “Таямніцы хлеба”
28 лютага 2020 г. навучэнцы 1 класа Ёдкаўскай школы разам з настаўнікам Івановай Наталляй Іванаўнай і выхавацелем Лукашэвіч Святланай Антонаўнай знаёміліся з асноўнымі этапамі з’яўлення хлеба на стале, акуналіся ў атмасферу народных традыцый і вераванняў, звязаных з хлебам, пераўтваралі зярняткі ў муку, разгадвалі загадкі, весяліліся на свяце Багач. А якім смачным быў хлеб з соллю!… Continue reading У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі працягваюцца інтэрактыўныя заняткі “Таямніцы хлеба”
28 лютага ў музеі прайшло мерапрыемства “Зброя Перамогі”, прысвечанае 75-годзю Вялікай Перамогі
На мерапрыемстве адбылася сустрэча з ветэранам 49-й ракетнай дывізіі Каштальянам А.П. Аляксандр Пятровіч сваімі рукамі зрабіў розныя віды зброі (вінтоўку Мосіна, ППШ-41, БМ-13, 76-мм гармату і інш.), якія экспануюцца на выстаўцы «Нам 41-шы не забыць, нам 45-ты славіць». Ён расказаў пра гісторыю стварэння зброі і яе прымяненні на фронце і ў тыле ворага.
Семінар-практыкум “Школьны музей як сродак развіцця інфармацыйнай кампетэнтнасці вучняў. Актыўныя формы краязнаўчай работы”
25 лютага ў музеі праходзіў семінар-практыкум для кіраўнікоў музеяў і адказных за краязнаўчую работу ва ўстановах адукацыі “Школьны музей як сродак развіцця інфармацыйнай кампетэнтнасці вучняў. “Актыўныя формы краязнаўчай работы”. Удзел у семінары прынялі супрацоўнікі музея, яны пазнаёмілі ўдзельнікаў семінара з інавацыйнымі формамі работы. Старшы навуковы супрацоўнік Нікіфарава Т.М паказала інтэрактыўную экскурсію па выстаўцы-інсталяцыі “Дорожный попутчик… Continue reading Семінар-практыкум “Школьны музей як сродак развіцця інфармацыйнай кампетэнтнасці вучняў. Актыўныя формы краязнаўчай работы”