Дзяржаўная ўстанова “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” прапаноўвае вам пагартаць старонкі фотаальбома і ўбачыць як адзначалі свята Вялікага Кастрычніка жыхары нашага раёна ў 1957 г. Мабыць хтосці з вам пазнае сваіх сваякоў, знаёмых, калег. Прыемнага прагляду!
Category: Навіны
Канферэнцыя “Гісторыка-культурная спадчына Лідчыны”
18 сентября 2020 г. в Лидском замке прошла научно-практическая конференция «Историко-культурное наследие Лидчины», приуроченная 430-летию Магдебургского права в г. Лиде. На конференции были озвучены новые факты из истории нашего края, которые вызвали большой интерес у слушателей. Мероприятие прошло в творческой и дружественной атмосфере.
Выстаўка “Сустрэча пакаленняў”
16 верасня ў музеі прайшло ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Сустрэча пакаленняў”, якая прысвечана 10-гадоваму юбілею ДУА “Лідская дзіцячая мастацкая школа мастацтваў”. На вернісажы прадстаўлены творчыя работы настаўнікаў і выпускнікоў школы”.
Падарожжа па восеньскім календары ў Дзень ведаў
1 верасня 2020года ,з мэтай пазнаць нязведаныя старонкі жыцця продкаў, разам з намі прайшліся па восеньскім народным календары вучні 9 класа СШ № 10 г. Ліды і іх класны кіраўнік Жэбрык Ганна Эдмундаўна. Пах і смак яблыкаў, сліў, водар мёду і заваранай мелісы (пчэльніка, раёўніка) – усё гэта надало нашаму падарожжу цеплыню, утульнасць, душэўнасць, а… Continue reading Падарожжа па восеньскім календары ў Дзень ведаў
выстаўка аднаго дня, прысвечаная Дню ведаў
1 верасня ў музеі працуе выстаўка аднаго дня «Віншавальныя паштоўкі 1970-1980 гг., якія прысвечаныя Дню ведаў”. Выстаўку наведалі вучні ДУА “СШ № 10 г. Ліды”. Дзеці ўбачылі паштоўкі, якія атрымоўвалі іх бацькі, дзядулі і бабулі. Сёння гэтыя карткі – ужо гісторыя.
«Віншавальныя паштоўкі 1970-1980 гг., якія прысвечаны Дню ведаў»
Дзяржаўная ўстанова «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» прадстаўляе вашай увазе прэзентацыю «Віншавальныя паштоўкі 1970-1980 гг., якія прысвечаны Дню ведаў». Важную ролю ў стварэнні святочнага настрою заўсёды адыгрывалі віншавальныя паштоўкі. Сёння гэтыя паштоўкі – ужо гісторыя. Іх калекцыяніруюць, імі натхняюцца сучасныя мастакі. А калісьці іх дарылі, збіралі і абменьваліся. У фондах музея знаходзіцца вялікая калекцыя паштовак. Тэматыка іх… Continue reading «Віншавальныя паштоўкі 1970-1980 гг., якія прысвечаны Дню ведаў»
Тры Спасы: Мядовы, Яблычны, Арэхавы
Сябры! На гэты раз “Жнівеньскія замалёўкі” са стылізаванай фотазонай “Тры Спасы: Мядовы, Яблычны, Арэхавы” размясціліся ў зале прыроды. І гэта вельмі сімвалічна, бо па народным календары менавіта са Спасаў пачынаюцца змены ў прыродзе, плаўны пераход ад лета да восені. Заходзьце, заўсёды рады вас бачыць! Шаноўныя настаўнікі, матэрыял будзе карысным і да Дня ведаў!
Жнівеньскія замалёўкі
6 жніўня 2020 г. у цыкле “Жнівеньскія замалёўкі”, на адкрытай пляцоўцы, музейшчыкі ўшаноўвалі прысвятак Барыса і Глеба, якіх сяляне здавён лічылі сваімі апекунамі. Асабліва спадзяваліся на дапамогу ў час жніва. Праўда, у гэты дзень не працавалі, баючыся наклікаць моцныя дажджы, вятры, маланкі. Мы ж мелі магчымасць расказаць пра мары і спадзяванні селяніна-хлебароба, пра традыцыі, вераванні, звязаныя,… Continue reading Жнівеньскія замалёўкі
Фотазона “Смак па-беларуску”
Фотазона “Смак па-беларуску” “Згадкі з беларускай хаткі” зноў на вуліцы. На гэты раз зладзілі фотазону “Смак па-беларуску”. Завіталі да нас людзі рознага ўзросту. І гэта было цудоўна!
Традыцыйныя абрадавыя, абярэгавыя і гульнявыя лялькі
22 ліпеня каля Лідскага гісторыка-мастацкага музея працавала вулічная міні-выстава “Традыцыйныя абрадавыя, абярэгавыя і гульнявыя лялькі” На міні-выставе прадстаўлены лялькі, вырабленыя на аснове традыцыйных самабытных тэхналогій і этнаграфічных узораў — гэта гульнявыя і абрадавыя лялькі, лялькі-абярэгі, лялькі-скруткі, слупкі, зернявушкі і інш. Даўней лялькам надавалася вельмі вялікае значэнне. Асабліва бераглі і шанавалі абярэжных лялек, якіх ставілі ў… Continue reading Традыцыйныя абрадавыя, абярэгавыя і гульнявыя лялькі