Site icon Лидский музей

Міфы і міфічныя істоты. Інтэрактыўны занятак “Згадкі з беларускай хаткі”

Вучні ДУ “Сярэдняя школа № 10 г. Ліды” наведалі інтэрактыўны занятак “Згадкі з беларускай хаткі”, які прайшоў на базе атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні “Час. Традыцыі. Вобразы”. Міфы і міфічныя істоты хатняй прасторы сталі прадметам размовы на занятку. І не толькі. Стваралі абярэгі, накрывалі стол для Дамавіка і Дамавухі ды частаваліся самі. Дзякуем класнаму кіраўніку Валынец К. В. за жаданне прывіваць сваім вучням цікавасць да народнай творчасці, культурнай спадчыны свайго народа ва ўмовах музея.

VKFacebookOdnoklassnikiViberCopy LinkTelegram
Exit mobile version