17 студзеня 2025 г. у Лідскім замку адбылося адкрыццё перасоўнай выстаўкі «Саюзная крэпасць». Выстаўка прысвечана беларуска-расійскай спадчыне абарончай архітэктуры і арганізавана сумесна з дзяржаўным музеем «Смаленская крэпасць» і Расійскай акадэміяй архітэктуры і будаўнічых навук. У экспазіцыі — 25 планшэтаў з выявай сучасных і архіўных фотаздымкаў, малюнкаў, чарцяжоў, вайскоўцаў розных эпох, а таксама падлогавая карта беларуска-расійскіх… Continue reading Выстаўка «Саюзная крэпасць»
Category: Навіны
«У Лідзе раней быў адзін брэнд – піва, а цяпер – Лідскі замак»
З успамінаў Логаша Уладзіміра Уладзіміравіча, 1958 г. н. Пражыў сваё дзяцінства на вуліцы Савецкай, у цэнтры горада. Часта, будучы хлопчыкам, бегаў разам з дзецьмі ў замак. Паўднёва-заходні вугал замка быў разбураны, і мы, дзеці, часта менавіта там пралазілі ў двор замка. Збіраліся на невялікі ўзгорак і траплялі ў двор. Тэрыторыя была тут значна завалена смеццем.… Continue reading «У Лідзе раней быў адзін брэнд – піва, а цяпер – Лідскі замак»
Паэтычны конкурс “Голас стагоддзя”
У рамках святкавання 32-га Дня беларускага пісьменства, які будзе праходзіць у 2025 годзе ў г. Лідзе, Лідскі замак праводзіць паэтычны конкурс “Голас стагоддзя”. Конкурс праводзіцца з 1 студзеня па 1 жніўня 2025 г. Пазнаёміцца з Палажэннем аб правядзенні конкурсу вершаў уласнага сачынення пра Лідскі замак “Голас стагоддзя” можна на афіцыйным сайце ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”.… Continue reading Паэтычны конкурс “Голас стагоддзя”
Палажэнне аб правядзенні конкурсу “Голас стагоддзя”
Палажэнне Аб правядзенні конкурсу вершаў уласнага сачынення пра Лідскі замак “Голас стагоддзя” 1. Агульныя палажэнні 1.1. Паэтычны конкурс праводзіцца ў рамках святкавання 32-га Дня беларускага пісьменства ў г. Лідзе ў 2025 г. 1.2. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Лідскі замак, аддзел ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”. 1.3. Дадзенае Палажэнне вызначае мэты, задачы і парадак правядзення конкурсу вершаў уласнага… Continue reading Палажэнне аб правядзенні конкурсу “Голас стагоддзя”
Пралыгін Іван Аляксандравіч
Пралыгін Іван Аляксандравіч (22.09.1917 – 20.01.1976), камандзір партызанскага атрада “Балтыец” брыгады імя С. М. Кірава Лідскага партызанскага злучэння. Нарадзіўся 22 верасня 1917 г. на Магілёўшчыне ў в. Склімін Клімавіцкага раёна. Вучыўся спачку ў Склімінскай пачатковай школе, затым у Мілаславіцкай сямігадовай школе калгаснай моладзі, якую скончыў у 1931 г. З 1933 г. па 1934 г. праходзіў… Continue reading Пралыгін Іван Аляксандравіч
І калядоўшчыкі насілі…
Бяроза для продкаў была сакральным дрэвам. Ля яе вясной праводзілі абрад “кумлення”, у якасці абярэга галінкамі ўпрыгожвалі двор і хатнюю прастору на Зялёныя святкі. Дрэўца лічылі ўвасабленнем жаночай прывабнасці, маладосці, чысціні. Здаўна сок, лісце, пупышкі і суквецце (завушніцы), бярозавы дзёгаць, вугаль з драўніны актыўна прымянялі ў народнай медыцыне. Бярозу ўзгадвалі ў песнях, загадках, прыказках, прымаўках.… Continue reading І калядоўшчыкі насілі…
Артэфакты Лідскага замка
Артэфакт (ад лац. artefactum – штучна зробленае) – старажытная рэч, якая зроблена ці мае сляды карыстання чалавекам. Лідскі замак быў пабудаваны ў тыя трывожныя часы, калі націск крыжакоў на беларускія і літоўскія землі дасягнуў найбольшай сілы. Каб закрыць рыцарам дарогу ў глыб зямель Вялікага княства Літоўскага , вялікі князь Гедымін у 1323 г. загадаў залажыць… Continue reading Артэфакты Лідскага замка
Інтэрактыўны занятак “Калядныя матывы”
Запрашаем на інтэрактыўны занятак “Калядныя матывы”. Гэта магчымасць даведацца, як нашы продкі рыхтаваліся да свята: выязджалі на кірмаш, упрыгожвалі хатнюю прастору, клапаціліся пра калядную вячэру. Святочнага настрою дабавяць створаныя ў музеі фотазоны. Запісацца на занятак можна з 17 снежня па 19 студзеня.
Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду
9 снежня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства. Гэты дзень быў абвешчаны ў верасні 2015 г. Генеральнай Асамблеяй ААН. Дата была абрана невыпадкова: 9 снежня 1948 г. была прынята Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго. 193 дзяржавы, якія аднагалосна прынялі Канвенцыю, пацвердзілі, што кожная… Continue reading Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду
Макараў Пётр Кузьміч
Макараў Пётр Кузьміч (1916-1961) – былы камандзір партызанскага атрада імя К. Я. Варашылава (з сакавіка 1942 г. па лістапад 1943 г.), партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава (з лістапада 1943 г. па ліпень 1944 г.). Макараў Пётр Кузьміч нарадзіўся 23 лютага 1916 г. у с. Крут. Байгара Грачоўскага раёна Варонежскай вобласці, па другім дадзеным (змянілася… Continue reading Макараў Пётр Кузьміч