Запрашаем на інтэрактыўны занятак “Калядныя матывы”. Гэта магчымасць даведацца, як нашы продкі рыхтаваліся да свята: выязджалі на кірмаш, упрыгожвалі хатнюю прастору, клапаціліся пра калядную вячэру. Святочнага настрою дабавяць створаныя ў музеі фотазоны.
Запісацца на занятак можна з 17 снежня па 19 студзеня.