Жнівеньскія замалёўкі

Адыходзіць месяц жнівень, а разам з ім хрысціянска-народныя святы – Спасы.
29 жніўня 2021г. на пляцоўцы ля Лідскага гісторыка-мастацкага музея будзе зладжана (пры добрым надвор’і) фотазона “Жнівеньскія замалёўкі”, якая адлюструе асаблівасці гэтых свят у нашым рэгіёне. Запрашаем правесці вольны час сям’ёй! Дарослыя атрымаюць пазнаваўчую інфармацыю, а дзеці далучацца да забаў, гульняў з інтэрактыўных заняткаў “Смак па-беларуску”, “Ад печы да стала” і інш.

VKFacebookOdnoklassnikiViberCopy LinkTelegram
Exit mobile version