Цыкл Сустрэч пакаленняў

У музеі напярэдадні свята Перамогі на базе выстаўкі «Вайна. Перамога. Памяць» прайшоў цыкл Сустрэч пакаленняў. У ім прынялі ўдзел ветэраны 49-ай ракетнай дывізіі і вучні старэйшых класаў горада Ліды. Ветэраны-ракетчыкі расказвалі маладому пакаленню пра беларускую наступальную аперацыю «Баграціён», пра подзвігі савецкіх воінаў, якія вызвалялі беларускую зямлю. Праведзеныя сустрэчы выклікалі жывую цікавасць і ўвагу школьнікаў.