г.Лiда, вул.Перамогi 37а
lixmuseum@mail.ru

  • Русский
  • Беларуская мова
  • English
  • / Навіны / Выстаўка “У Таўлая пабываем”. 105 год з дня нараджэння беларускага паэта

    Выстаўка “У Таўлая пабываем”. 105 год з дня нараджэння беларускага паэта

    8 лютага 2019 году спаўняецца 105 год з дня нараджэння беларускага паэта Валянціна Таўлая.

    Да гісторыі горада гэта падзея мае самае непасрэднае дачыненне, бо менавіта ў Лідзе з 1939 па 1940 гады пражываў паэт у доме, які знаходзіцца па адрасе Замкавая, 7. У 2010 годзе тут адкрыўся мемарыяльны пакой Валянціна Таўлая. Праз 4 гады, да 100-годдзя паэта, на фасадзе будынка была устаноўлена мемарыяльная дошка, аўтарам якой з’яўляецца лідскі скульптар Рычард Груша.

    І сёння, 8 лютага, у юбілей паэта, супрацоўнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея падрыхтавалі выстаўку “У Таўлая пабываем”, на якой прадстаўлены копіі з фондаў Беларускага Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (фатаграфіі, рукапісы, машынапісы), а таксама – інсцэніраваны аповяд
    аповяд у мемарыяльнай пакоі Валянціна Таўлая.