г.Лiда, вул.Перамогi 37а
lixmuseum@mail.ru

  • Русский
  • Беларуская мова
  • English
  • / Навіны / Увага! Конкурс прысвечаны Дню закаханых — “Усё пачынаецца з кахання…”

    Увага! Конкурс прысвечаны Дню закаханых — “Усё пачынаецца з кахання…”

    У лютым нас чакае самае рамантычнае свята ў годзе – Дзень святога Валянціна, або Дзень усіх закаханых. З даўніх часоў людзі шукалі розныя спосабы, каб прыгожа і арыгінальна прызнацца ў пяшчотных пачуццях сваім каханым.

    У гэтым годзе ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” і ДУ “Рэдакцыя “Лідская газета” прапануюць расказаць пра сваё каханне на старонках “Лідскай газеты”, а заадно і паўдзельнічаць у конкурсе, дзе галоўны прыз – вячэра ў карчме “Львіна хата” на тэрыторыі Лідскага замка!

    Кожная пара можа даслаць не больш за два фотаздымкі з прызнаннямі на lixmuseum@gmail.com або на адрас музея: г. Ліда, вул. Перамогі 37а.
    Прыняць удзел могуць усе закаханыя.