г.Лiда, вул.Перамогi 37а
lixmuseum@mail.ru

  • Русский
  • Беларуская мова
  • English
  • / Навіны Фотасправаздачы / 8 Сакавіка. Паштоўкі.

    8 Сакавіка. Паштоўкі.

    Існуе некалькі меркаванняў, калі і чаму на змену шэсцяў і дэманстрацый прыйшла цяперашняя традыцыя святкавання 8 Сакавіка. Некаторыя аўтары лічаць, што прычынай таму стала свядомая і паслядоўная палітыка савецкага кіраўніцтва. Паступова рэвалюцыйная тэматыка знікла нават з паштовак, і акцэнты змяшчаліся на апяванне жаночай прыгажосці і мацярынства, зрабіўшы свята падобным, хутчэй, на Дзень маці ў іншых краінах.

    Афіцыйным выхадным Міжнародны жаночы дзень у Савецкім Саюзе быў абвешчаны ў маі 1965 года. У 1966 годзе (пры Брэжневе) Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР, 8 сакавіка стала святам і непрацоўным днём.

    З цягам часу Жаночы дзень страціў першапачатковую палітычную афарбоўку і лютасць адцення фемінізму. Яшчэ ў савецкія часы з’явілася добрая традыцыя дарыць жанчынам кветкі, цукеркі, паштоўкі і падарункі, ранней адпускаць з працы, ўзнагароджваць ганаровымі граматамі, падзякамі і прэміямі. Ёсць доказы, што ў некаторых крамах у 60-я гады работніц радавалі прыемнымі зніжкамі. Праўда, зніжкі былі не на духі і касметыку, а на галёшы – актуальны ў тыя часы абутак.

    60-я гады ХХ стагоддзя

    70-я гады ХХ стагоддзя

    80-я гады ХХ стагоддзя

    90-я гады ХХ стагоддзя

    Гэтая падборка рэтра-паштовак з 8 марта 60-90 х гадоў ХХ стагоддзя з навукова-дапаможнага фонду Лідскага гісторыка-мастацкага музея зробленая ст. навуковым супрацоўнікам Т. Нікіфаравай